Знайсці
13.08.2019 / 16:4445РусŁacБел

Ананімная «беларуская школьніца» ў расійскім часопісе: У нас больш увагі надзяляецца польскай гісторыі, а не рускай

У расійскім часопісе «Огонёк» выйшаў матэрыял на тэму гісторыі Беларусі ў форме ананімнага інтэрв'ю з нядаўняй беларускай школьніцай, якая цяпер нібыта вучыцца ў Расіі — у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.

Журналістка часопіса расчаравана канстатуе, што Расія за ўсе дзесяцігоддзі найноўшай гісторыі так і не асвоіла прыёмы мірнай каланізацыі постсавецкай прасторы.

У той час як Захад, піша «Огонёк», валодае імі ў дасканаласці: дабрачынныя фонды, місіянерская дапамога, аблягчэнне візавага рэжыму і, нарэшце, ўкараненне ў свядомасць абывацеляў устойлівага разумення таго, што іх дзяржава спрадвеку мела больш цесныя сувязі з Захадам, чым з Расіяй.

Расійскі часопіс сцвярджае, што гэтую тэхналогію спачатку апрабавалі на Украіне, а зараз спрабуюць рэалізаваць яе ў Беларусі.

Былая школьніца адзначае, што польскую гісторыю ў Беларусі ведаюць больш дэталёва, чым расійскую.

«Доўгі час Беларусь была часткай польскіх земляў — непасрэдна або ў складзе ВКЛ…», — адзначае студэнтка МГУ.

Далей ананімная былая школьніца адзначае, што ў Беларусі не вывучаюць прадстаўнікоў літоўскіх дваранскіх і нават княжацкіх родаў, якія выбралі служэнне Маскве. А таксама няма паўнавартаснай гісторыі Кіеўскай Русі.

«Для таго, каму давялося вучыцца і па расійскіх, і па беларускіх падручніках гісторыі, розніца ў інтэрпрэтацыі гістарычных падзей і падборцы фактаў відавочная», — адзначае ананімная студэнтка МГУ.

Таксама былая школьніца дзеліцца з чытачамі і сваімі ведамі ў моўных пытаннях. Яна адзначае, што «беларуская мова утварылася як сумесь дзвюх іншых — польскай і рускай».

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930