Даслаць навіну
Знайсці
13.08.2019 / 15:49 7

Дактары распавялі, колькі вады ў суткі трэба піць і чаго не хапае ў рацыёне беларусаў

Павялічыць выяву

Фота Надзеі Бужан

У рацыёне беларусаў не хапае кальцыю і вітаміну D, а ў жанчын фертыльнага ўзросту — жалеза, піша Tut.by.

— Практычна для ўсіх узроставых груп характэрна недастатковае ўтрыманне кальцыю ў рацыёне, паніжанае спажыванне вітаміну D і іншых вітамінаў. У жанчын фертыльнага ўзросту адзначаецца паніжанае ўтрыманне жалеза, — распавяла Ірына Кедрава, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гігіены харчавання Навукова-практычнага цэнтра гігіены падчас анлайн-трансляцыі прэс-канферэнцыі з Нацыянальнага прэс-цэнтра.

Нагадаем, што звычайна з малочнымі прадуктамі чалавек у суткі атрымлівае 600—800 мг кальцыю, а для аднаўлення касцяной тканкі трэба 1000—1200 мг. Таму дактары рэкамендуюць дадаваць у штодзённы рацыён прэпараты кальцыю.

У Беларусі ёсць праблема дэфіцыту вітаміну D, бо ў нас на працягу года мала сонечных дзён. З прадуктамі, напрыклад з яйкамі, маслам, мясам, мы можам атрымаць у сярэднім 100 міжнародных адзінак гэтага вітаміну. У суткі трэба 600—1000 МЕ. Больш за ўсё гэтага вітаміну ў тлустай марской рыбе і печані траскі.

Галоўны пазаштатны дыетолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Марына Папова адзначыла, што беларусы сталі менш есці хлеба, бульбы і круп. Аднак, хацелася б, каб мы больш елі мяса, гародніны і садавіны.

— Яшчэ па-ранейшаму дастаткова вялікая колькасць насельніцтва краіны ўжывае соль, цукар, рафінаваныя вугляводы і гэтым адыходзіць ад прынцыпаў здаровага харчавання. Здаровае харчаванне — гэта не дыета, а харчаванне, якое індывідуальна для кожнага і яно спрыяе максімальнаму здароўю. Яно спрыяе таму, каб захворванні, нават у сілу спадчынных фактараў або набытыя, не прагрэсіравалі.

Дыетолаг звярнула ўвагу, што на працягу дня не трэба забываць аб рэжыме харчавання і фізічных нагрузках, пітным рэжыме: трэба піць вады ў разліку 30 мл на 1 кг вашай вагі.

— 40% беларусаў лічаць, што не вядуць здаровы лад жыцця ў плане харчавання ў тым ліку. Асноўная прычына не недахоп сродкаў і ведаў, а адсутнасць настойлівасці і ўпартасці, — кажа яна.

3
меркаванне / адказаць
13.08.2019 / 19:25
З артыкула на бі-бі-сі за 14/04/19:Аппетит к воде подогревается неофициальным правилом: выпивать восемь стаканов (по 240 мл каждый) в день, что в общем дает чуть меньше двух литров в день, причем не считая любых других напитков. Это "правило", однако, не подкреплено научными исследованиями - и ни в британских, ни в общеевропейских официальных рекомендациях не говорится о том, что мы должны пить так много. Откуда же это пошло? Вероятнее всего, от неправильного толкования двух разных инструкций, составленных десятилетия назад. В 1945 году американская комиссия по продовольствию и питанию Национального научно-исследовательского совета рекомендовала взрослым потреблять один миллилитр жидкости на каждую рекомендованную калорию пищи - что равняется двум литрам для женщин на диете в 2000 калорий и двум с половиной литрам - для мужчин, потребляющих 2500 калорий. Подчеркнем: речь шла не просто о воде, а о любом типе напитков. А также о фруктах и овощах, которые состоят до 98% из воды. Кроме того, в 1974 году в книге "Питание для крепкого здоровья", написанной диетологами Маргарет Макуильямс и Фредериком Стэром, давалась такая рекомендация: среднестатистическому взрослому надо выпивать от шести до восьми стаканов воды в день. Однако, как писали авторы, это может включать в себя фрукты и овощи, кофе и газированные напитки. И даже пиво.
1
reis / адказаць
13.08.2019 / 19:25
абсаютная некампетэнцыя гэтых дактораў. У рацыене беларуса не хапае ёду, селену, крэмнію - тых мікраэлементаў якія не не уносяць з угнаеннямі. Кальцыю і жалеза у нас шмат, бо зямля багатая на іх. Каб атрымаць кальцый, магній і жалеза - ешча зяленыя салаты. З малочнымі прадуктамі кальцый не атрымаеш, бо каб расшчапіць складаны малочны бялок, арганізм падвышае кіслотнасць, а потым каб ураўнаважыць - расходуе кальцый. Таму у тых хто есць малочныя прадукты , зауседы праблемы з кальцыем і крохкія косці. Па жалезу, калі яго недахоп, абавязкова праверыцца на аскарыд і лямблій
1
HENRIK KWINTA / адказаць
13.08.2019 / 19:59
Дзякуючы Лукашэнку скора Беларусы будуць харчавацца адной вадой.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31