Знайсці
14.08.2019 / 10:0012РусŁacБел

У вадаёме пад Маладзечнам завялася чарапаха ФОТА, ВІДЭА

Вадалаз Іван Бяляеў убачыў ля вады незвычайную для нашых месцаў істоту — чарапаху, якая поўзала па камянях ля сажалкі ў вёсцы Ізабеліна, што пад Маладзечнам.

«Я працую вадалазам у МНС, у гэтым вадаёме ў нас часта адбываюцца практычныя заняткі, але я ўпершыню ўбачыў тут гэтую «жыхарку», — распавёў «Нашай Ніве» Іван Бяляеў.

Ён расказаў, што чарапаха, хутчэй за ўсё, у вадаёме жыве адна.

«Верагодна, яе выпусціў хтосьці, а яна прыжылася. Мы цікавіліся з калегамі, што гэта за чарапаха. Гугл выдаў інфармацыю, што яна нейкая еўрапейская балотная. Еўрапейская, не маладзечанская ж», — смяецца вадалаз.

З чарапахай вадалаз зрабіў фота на памяць і адпусціў назад у вадаём.

«Відаць, што чарапашцы тут хораша, паплыла вельмі шпарка», — кажа вадалаз.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930