Даслаць навіну
Знайсці
13.08.2019 / 13:31 8

Кіраўнік СК расказаў некаторыя падрабязнасці самагубства магілёўскага даішніка

Павялічыць выяву

Фота Надзеі Бужан

Генеральная пракуратура вывучае справу пра самагубства супрацоўніка ДАІ ў Магілёве. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, піша БелТА.

«Прэзідэнту паведамлена аб прыняцці следствам канчатковага рашэння аб спыненні крымінальнай справы па факце выяўлення трупа супрацоўніка міліцыі Патаповіча. У следства няма сумневу ў тым, што мела месца самагубства, доказаў таму шмат, — заявіў Іван Наскевіч.

— Крымінальная справа спыненая і знаходзіцца на вывучэнні Генеральнай пракуратуры для дачы ацэнкі законнасці рашэнняў, прынятых следствам».

Следчыя даказалі, што ў дзень самагубства лейтэнант ДАІ з Магілёва купіў у краме дровы і сродкі для распальвання, якія загадзя даставіў на месца здарэння. Падчас дзяжурства ён па надуманых падставах сышоў з маршруту нясення службы, пераапрануўся ў цывільнае і на таксі з'ехаў у лес.

«Да нядаўняга часу нам не хапала аднаго звяна — таксіста, які вёз супрацоўніка міліцыі. Мы яго знайшлі, дапыталі. Ён даў паказанні, якія знаходзяцца ў канве ўсіх астатніх доказаў», — распавёў кіраўнік ведамства.

Тое, што супрацоўнік ДАІ сам сеў у машыну таксі, пацвярджаюць запісы з камер назірання, таму пра выкраданне гаворка не вядзецца.

«Па заключэнні экспертызы, ён мог сам сабе прычыніць тое агнястрэльнае раненне, якое стала прычынай смерці. На пісталеце знаходзяцца толькі яго біялагічныя сляды, на целе выяўленыя сляды стрэлу. Гэта сведчыць аб тым, што стрэл зроблены з блізкай адлегласці, гэта значыць, магчыма, на адлегласці сваёй выцягнутай або набліжанай рукі», — сказаў Іван Наскевіч.

NN.by

4
Свободный / адказаць
13.08.2019 / 19:08
Какие дрова оой ну он же сам мент а не клинический дэбил что бы на камерах светиться в день суицида оой
4
Вецер валос. / адказаць
13.08.2019 / 19:57
Прыйшоў на сустрэчу,каму давяраў,магчыма па справе ,а той па прыказу забіў.
0
меркаванне / адказаць
14.08.2019 / 11:44
Уражанне, што гэта павадыр вырашае- пераканаўчае следства ці не, а на астатніх, каго такія дзіўныя высновы не пераконваюць, напляваць? У іх жа і са звязанымі нагамі і майкай на галаве можна засіліцца, так, ск? Нехта напэўна нават можа прадэманстраваць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30