Знайсці
13.08.2019 / 13:191РусŁacБел

«Кар’ера доктара Рауса» ў РТБД: хто ён, чалавек, які нарадзіўся не ў сваю эпоху?

Нагадваем, што РТБД хутка распачне новы сезон, таму лавіце чарговую падказку, які спектакль варта наведаць гэтай восенню.

16 верасня і 2 кастрычніка (так, яшчэ не хутка, але пасля квіткоў не будзе) у тэатры пакажуць гістарычна недакладную трагікамедыю — «Кар’еру доктара Рауса». Рэжысёр-пастаноўшчык — мастацкі кіраўнік РТБД Аляксандр Гарцуеў. Па п’есе Віктара Марціновіча.

Людзi, якiя нарадзiлiся раней сваёй эпохi. Што мы ведаем пра iх? Сухія гістарычныя факты, даты і лічбы, партрэты ў падручніках. Ведаем iх дасягненні, якія сёння для нас натуральныя і незаўважныя. Але мы наўрад ці задумваемся пра тое, як такія людзі жылі, што адчувалі, як да іх ставіліся навакольныя i чаго iм каштавала апантанасць сваімі ідэямі, якая змяняла жыццё ўсяго чалавецтва. Кар'ера доктара Рауса — гісторыя чалавека, якi нарадзiўся значна раней сваёй эпохi. І імя яго — Францыск Скарына.

Віктар Марціновіч і Аляксандар Гарцуеў расказалі поўную прыгод гісторую пра «канкрэтнага мажора, які вучыўся не ў Полацку, а за мяжой». А каб гледачу было цікавей, дадалі ў рэаліі XVI стагоддзя сучасных фарбаў: тут Скарыну суправаджаюць лазерная ўказка, мабільны тэлефон і нават шклянкі для гарбаты ў цягніках.

«Кар’ера доктара Рауса» — гэта, у першую чаргу, пра чалавека, а ўжо потым пра асветніка і першадрукара. Безумоўна, погляд суб’ектыўны, але ад гэтага не менш цікавы. А якім вы ўяўлялі Скарыну, калі чыталі пра яго кароткія звесткі ў падручніках па гісторыі і літаратуры?

Прыходзьце праверыць, ці супалі вашыя ўяўленні пра гэтага чалавека з аўтарамі пастаноўкі. Бліжэйшыя даты, калі гэта можна будзе зрабіць — 16 верасня (панядзелак) і 2 кастрычніка (серада).

Працягласць: 2 гадзіны 50 хвілін з антрактам.

Купіць квіток на «Кар’еру доктара Рауса»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930