Знайсці
13.08.2019 / 12:173РусŁacБел

Падлеткаў, якія зрабілі дзясяткі закладак з марыхуанай, пасадзілі на 7-8 гадоў

Хлапцоў судзілі па артыкуле аб распаўсюдзе наркотыкаў у складзе арганізаванай групы, па ч.3 арт.328. Да іх прымененая амністыя — тэрмін скарацілі на 2 гады, паведамляе Радыё Свабода.

На момант арышту малодшаму, Ягору С., было 15 гадоў. Ён вучыўся ў мінскім каледжы прадпрымальніцтва, куды паступіў пасля вучобы ў СШ № 101. Ён асуджаны на 10 гадоў, да яго прыменена амністыя. Рэальны тэрмін — 8 гадоў.

Вячаславу Л. і Андрэю С. — 16 і 17 гадоў. Яны вучыліся ў СШ № 67. Першаму прысудзілі таксама 10 гадоў пазбаўлення волі, рэальны тэрмін з улікам амністыі - 8 гадоў. Другому залічылі чыстасардэчнае прызнанне і далі на 1 год менш — 9 гадоў, рэальны тэрмін — 7 гадоў.

Усіх трох затрымалі 1 лістапада 2018 году, і з таго часу яны знаходзяцца ў жодзінскай турме.

У крымінальнай справе фігуравалі 44 эпізоды аб закладках. 38 з іх — гэта марыхуана. Паводле матэрыялаў следства, максімальная закладка ў 54 грамы была зробленая ў лесе пад населеным пунктам Новая Вёска пад Мінскам. Мінімальная, на 0,09 грама марыхуаны, — у жылым доме па праспекце Газеты «Звязда». Марыхуаны ўсяго было закладзена больш за 400 грамаў. Яшчэ ў 6 закладках нібыта знаходзіўся псіхатроп «Альфа ПВП».

Бацькі падлеткаў будуць абскарджваць прысуд.

Следства не высветліла, у каго, дзе і пры якіх абставінах хлопцы атрымлівалі рэчывы: «у нявызначанай асобы, у нявызначаным месцы, у нявызначаны час».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930