Знайсці
13.08.2019 / 11:2020РусŁacБел

Лукашэнка — Наскевічу: Як можна трымаць чалавека ў ізалятары чатыры гады?

 Аляксандр Лукашэнка ў найбліжэйшы час правядзе нараду з праваахоўным блокам краіны. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на рабочай сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Іванам Наскевічам, піша БелТА.

«У найбліжэйшы час мы з усёй праваахоўнай сістэмай (хутчэй за ўсё, на наступным тыдні) сустрэнемся і пагаворым па надзённых пытаннях. Павінен проста сказаць, што апошняй кропляй, якая прымусіла мяне спланаваць такое мерапрыемства, што, натуральна, выклікала ў мяне насцярожанасць, — гэта празмернае зацягванне следчых дзеянняў. І апошні факт, які мне быў дакладзены (я даручаў разабрацца ўжо Аператыўна-аналітычнаму цэнтру) па галоўным інжынеры завода колавых цягачоў. Вы вялі следчыя дзеянні чатыры з лішнім гады і так нічога ў судзе не даказалі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Я не разумею, як можна затрымаць чалавека, пасадзіць яго ў следчы ізалятар (нават не ў турму, а ў следчы ізалятар — розніца зразумелая) і трымаць яго ў чатырох сценах чатыры гады? Трымаць гэтага чалавека і потым за недаказанасцю адпусціць. Справа ў тым, што гэта распушчанасць праваахоўных органаў. І, у прыватнасці, хутчэй за ўсё следства. Я з генеральным пракурорам буду разбірацца, чаму ён так «наглядае» за крымінальнымі справамі і за выкананнем закона», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу, што менавіта вынікі расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да галоўнага інжынера МЗКЦ падштурхнулі яго да правядзення нарады з праваахоўнай сістэмай у цэлым. «Гэта не справа. Мы да людзей павінны ставіцца па-чалавечы», — расставіў прыярытэты Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў Івана Наскевіча вынікамі работы Следчага камітэта за мінулы перыяд гэтага года, а таксама расследаваннем найбольш рэзанансных крымінальных спраў. «Калі ёсць нейкія рэчы, на якія вы павінны звярнуць маю ўвагу, я гатовы выслухаць. Але самае галоўнае — шэраг грамадска значных крымінальных спраў, якія вы вядзеце, у тым ліку і якія знаходзяцца ў мяне на кантролі. Калі гэтыя справы ўжо прайшлі праз суд — вашыя заўвагі, прэтэнзіі да судовай сістэмы. Гэта мяне павінна тычыцца наўпрост, бо прэзідэнт адказвае і за судовую галіну ўлады», — рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

Старшыня Следчага камітэта адзначыў, што ў студзені-ліпені ў краіне быў адзначаны рост злачыннасці на 8,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. «Гэта пацягнула рост колькасці распачатых крымінальных спраў», — сказаў ён

Галоўнага інжынера МЗКЦ, якога трымалі пад следствам больш за чатыры гады, зноў апраўдалі — і нарэшце вызвалілі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930