Знайсці
13.08.2019 / 13:5312РусŁacБел

Беларус, які жыве ў Празе: «Мінск так змяніўся! Стаў зручны, а якія людзі адкрытыя!»

«Усведамляю, што зараз раззлую частку сваёй стужкі, але мушу шчыра засведчыць», — піша беларус Дзмітрый Гурневіч, які раней жыў і працаваў у Варшаве, а цяпер — у Празе.

«Ніколі не жыў у Менску даўжэй 5 дзён і не ведаю яго так, як менчукі. Ацэньваю, як чалавек прыезджы. За апошнія гады ён радыкальна змяніўся.

Стаў больш утульны і зручны. Ёсць куды зайсці і файна правесці час. Нават мае дзеці сказалі: «уаў, у Празе і Варшаве такога няма» (гэта яны пра VR-парк Teleport).

І людзі. Раней я мог беспамылкова сказаць, хто ў шэрым натоўпе замежнік, бо і сам хадзіў ва ўсім чорным або шэрым. Цяпер гэта немагчыма. Цяпер гэта подыюм моднікаў, як Токіа. Захад тут, як кажуць палякі, pełną gębą. Але галоўнае не гэтае.

Людзі сталі ў разы больш адкрытымі. Можна загаварыць у краме, ці з чалавекам за суседнім столікам у забягалаўцы і міла пагаманіць пра невядома што.

Ну, не ведаю, можа гэта мне так шанцуе. Але я сябе адчуў, як у амерыканскім горадзе, усе кідаюцца ў гутарку і ўсміхаюцца. Можа я гэта адчуваю інакш, бо розніца з ранейшым каласальная.

Сумна, што ані разу не пачуў беларускай мовы. Хаця пачулі дзеці. Ад хлопчыка Андрэя ў батутным цэнтры, з якім за хвіліну знайшлі супольную мову».

Апытанка

Дзмітрый Гурневіч, facebook.com; ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930