Знайсці
13.08.2019 / 10:0411РусŁacБел

Мужчына ажаніўся з непаўналетняй дзяўчынай, але ўсё роўна атрымаў тэрмін за сэкс з ёй

Суд Вілейскага раёна вынес прыгавор 28-гадоваму жыхару Мядзельскага раёна, які быў у палавой сувязі з непаўналетняй дзяўчынай з Вілейкі, паведамляе kraj.by

Калі маладыя людзі пазнаёміліся ў 2017 годзе, дзяўчыне было 15 гадоў. Мужчыну — 26. У інтымную сувязь пара ўступала па ўзаемнай згодзе на працягу 2017-2018 гадоў.

Праз год пасля знаёмства мужчына быў прыгавораны да абмежавання волі за злачынства супраць уласнасці і ўхіляўся ад адбыцця пакарання.

У судовым пасяджэнні фігуранту ставіліся ў віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса — «Палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, здзейсненае паўторна» і «Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі». Абодва злачынствы караюцца толькі пазбаўленнем волі.

Дзяржаўнае абвінавачанне ў судзе падтрымлівала памочнік пракурора Вілейскага раёна Наталля Стрэж. Яна распавяла:

— Мужчына цалкам прызнаў сваю віну па ўсіх злачынствах. Казаў, што раскайваецца і шкадуе. Суд улічыў гэта як абставіны, якія змякчаюць пакаранне. Да таго ж, абвінавачаны ажаніўся з дзяўчынай, з якой уступаў у палавую сувязь.

16 ліпеня ў маладой пары нарадзіўся хлопчык. Наяўнасць малалетняга дзіцяці на ўтрыманні таксама змякчыла віну.

Наталля Стрэж прасіла суд прызначыць пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі.

Суд па сукупнасці злачынстваў прысудзіў абвінавачанага да 3 гадоў 2 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму і да штрафу 70 базавых велічынь (1 785 рублёў). Пад варту мужчыну ўзялі ў зале суда.

Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Мінскі абласны суд ва ўстаноўленым законам парадку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера