Знайсці
12.08.2019 / 16:242РусŁacБел

У Расіі паскардзіліся на язду Пуціна на матацыкле без шлема

Юрыст з Уладзівастока Максім Чыхуноў накіраваў у паліцыю заяву з просьбай прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна за язду на матацыкле без шлема. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Пра магчымае правапарушэнне юрыст даведаўся з навін. Ён просіць пакараць Пуціна і людзей, якія ехалі з ім на «Урале», па артыкуле «Парушэнне правіл прымянення рамянёў бяспекі або моташлемаў». Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф. Аштрафаваць юрыст просіць таксама іншых удзельнікаў мотапрабегу. Чыхуноў заўважыў, што закон для ўсіх адзін і не павінна быць «ніякіх падвойных стандартаў».

Уладзімір Пуцін 10 жніўня наведаў у Крыме арганізаванае мотаклубам «Начныя ваўкі» байк-шоу «Цень Вавілона». Ён прыехаў на мерапрыемства за рулём матацыкла «Урал». За ім на пасажырскім сядзенні сядзеў в.а. «губернатара» Севастопаля Міхаіл Разважаеў, а ў калясцы — «кіраўнік» Крыма Сяргей Аксёнаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930