Знайсці
12.08.2019 / 15:40РусŁacБел

Суперпапулярны поп-гурт BTS абвясціў пра перапынак у кар'еры

Суперпапулярны хлапчуковы гурт BTS з Паўднёвай Карэі, таксама вядомы як Bangtan Boys або Beyond The Scene, абвясціў пра перапынак у кар'еры на нявызначаны, але, як адзначаецца, кароткі тэрмін.

Напярэдадні музыкі далі апошні на найбліжэйшы час канцэрт у Сеуле.

У кампаніі Big Hit Entertainment, што выступае як агент групы, заявілі, што сем удзельнікаў групы будуць адпачываць.

У кампаніі дадалі, што перапынак у кар'еры «дасць дзецям магчымасць атрымаць асалоду ад звычайнага жыцця 20-гадовых маладых людзей, хоць і ненадоўга».

Гэта першая паўза ў кар'еры групы, якая дэбютавала ў 2013 годзе. Колькі будзе доўжыцца перапынак, пакуль невядома.

Калектыў BTS складаецца з сямі ўдзельнікаў: RM (лідар гурта), Чына, Сюгі, Джэй-Хоўпа, Чыміна, Ві і Чонгука. У ліпені 2017 года гурт змяніў лагатып і расшыфроўку іх назвы на англійскай мове, у выніку чаго яны сталі звацца Beyond The Scene.

Гэта адзін з найбуйнейшых бойбэндаў у свеце, у гэтым годзе музыкі сталі першай паўднёвакарэйскай групай, якая заваявала першае месца ў брытанскім хіт-парадзе. Затым, у чэрвені яны сталі першай паўднёвакарэйскай групай, якая выступіла на стадыёне Уэмблі.

З моманту дэбюту BTS прадалі больш за 5 мільёнаў сваіх запісаў па ўсім свеце і ў гэтым годзе заваявалі першае месца ў амерыканскіх чартах са сваім альбомам Love Yourself.

Іх кар'ера развіваецца імкліва, а папулярнасць толькі расце.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930