Знайсці
12.08.2019 / 15:398РусŁacБел

Тэлевядучая Ірына Рамбальская: Мае здымкі ў ніжняй бялізне выкарыстоўвалі ў рэкламе вібратараў

Тэлевядучая і ўладальніца тытула супермадэлі на міжнародным конкурсе прыгажосці «Місіс Сусвет» Ірына Рамбальская распавяла, што яе фота выкарыстоўвалі ў рэкламе інтымных паслуг і тавараў.

«У свой час я працавала мадэллю, у тым ліку рэкламавала прадукцыю буйных кампаній, таму ў мяне былі фотаздымкі і ў ніжняй бялізне. Гэтыя здымкі потым нярэдка выкарыстоўваліся дзе не трэба, натуральна, без маёй згоды. То гэта былі аб'явы аб дзяўчынах на выходныя, то рэклама віягры і вібратараў… Сайты заўсёды аказваліся небеларускія. Даводзілася звяртацца да іх адміністратараў. Рэакцыя, скажам проста, была не самай карэктнай. Дзесьці я і фатографаў прасіла звяртацца, бо тут і парушэнне аўтарскіх правоў. Увогуле, выдаліць дадзеныя ўдавалася ўсяго пару разоў і толькі пасля працяглых перапісак», — падзялілася яна з sb.by.

З падобнымі гісторыямі сутыкалася і «тэлевядучая Святлана». Пад прапановамі сэкс-паслуг ашуканцы ўказвалі яе мабільны нумар і фота з сацыяльных сетак.

Тэлевядучая ўспамінае, як напярэдадні Новага года ёй патэлефанавалі па такой аб'яве даведацца, на які час можна запісацца.

«Я тлумачыла, што нічога не разумею, што не маю адносін да ўсяго гэтага. Адзін суразмоўца даслаў скрыншот нібыта маёй старонкі з сайта знаёмстваў».

Там ўказваліся імя, узрост, рост, вага, горад пражывання, нумар мабільнага і адрас электроннай пошты, з якой стварылі анкету, давалася апісанне паслуг з расцэнкамі.

Святлана звярталася ў міліцыю.

«Заяву я аднесла ў Савецкае РУУС. Яе прынялі, мяне выслухаў участковы. Праз нейкі час мне адказалі, што дапамагчы не могуць, бо сайт небеларускі, і што не могуць знайсці стваральніка анкеты. «Ці можна папрасіць аб дапамозе замежных калег?» — не здавалася я. Участковы адказаў, што гэта праблематычна. Увогуле, усё гэта вельмі непрыемна».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930