Даслаць навіну
Знайсці
12.08.2019 / 14:46 2

Украінец, нібыта завербаваны ў Беларусі, здаўся ў СБУ і назваў імя куратара

Грамадзянін Украіны, абвінавачаны ў «дзяржаўнай здрадзе і дапамозе прадстаўнікам замежнай дзяржавы ў правядзенні падрыўной дзейнасці супраць украінскай дзяржавы», пазбег крымінальнай адказнасці, бо добраахвотна звярнуўся ў Службу бяспекі і назваў імя свайго вербавальніка ў Беларусі, піша Радыё Свабода.

Справу, заведзеную паводле артыкула 111 Крымінальнага кодэксу Украіны аб дзяржаўнай здрадзе, калегія суддзяў Ратнаўскага раённага суда Валынскай вобласьці разглядала 7 жніўня. Абвінавачанаму грамадзяніну пагражала пазбаўленне волі на тэрмін ад 12 да 15 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, украінца ў другой палове кастрычніка 2017 года нібыта завербаваў супрацоўнік Упраўленьня фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласьці Уладзіслаў Л..

Гэта адбылося ў Кобрыне, дзе ў той час знаходзіўся грамадзянін Украіны. Ён сцвярджае, што пагадзіўся на супрацу ў вуснай і пісьмовай форме, паабяцаўшы збіраць інфармацыю пра сістэму аховы дзяржаўнай мяжы Украіны і асабісты склад памежных падраздзяленняў на памежным участку Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці.

На апошняй сустрэчы, якая адбылася сёлета 22 сакавіка, Уладзіслаў Л. нібыта паставіў перад украінцам яшчэ адно заданьне — сабраць і перадаць яму інфармацыю аб асабістым складзе супрацоўнікаў мясцовага тэрытарыяльнага падразьдзяленьня ўпраўленьня СБУ ў Валынскай вобласці.

Неўзабаве пасьля гэтай сустрэчы ўкраінец вырашыў звярнуцца ў СБУ і паведаміць аб сваім вербаваньні. Дзякуючы гэтаму яму ўдалося пазьбегнуць крымінальнай адказнасьці — ён пераканаў суд у тым, што не перадаваў вербавальніку сакрэтнай інфармацыі.

У Камітэце дзяржкантролю Беларусі пацвердзілі, што такі супрацоўнік у іх ёсць, але ад каментара, ці мог ён вербаваць украінскіх грамадзян, адмовіліся. З самім супрацоўнікам КДК, які нібыта вербаваў украінца, зьвязацца не ўдалося.

Гэта чацвёрты вядомы выпадак, калі ўкраінцаў нібыта вербавалі беларускія спецслужбы, і першы, калі называецца імя меркаванага вербавальніка.

Пасьля першых аналагічных гісторый у прэс-цэнтры Службы бяспекі Украіны Свабодзе заяўлялі, што такія факты фіксуюцца «амаль сістэматычна». Што праўда, пра іх ніколі не паведамляюць афіцыйна — усе яны сталі вядомыя пасля публікацыі судовых рашэньняў аб закрыцці крымінальных спраў супраць украінцаў, якія добраахвотна паведамілі СБУ пра сваё вербаванне.

Алена Літвінава, Радыё Свабода

12
Василиса / адказаць
12.08.2019 / 18:06
А кольки украинцау на Беларуси працуюць на СБУ?
1
Ляксандра / адказаць
13.08.2019 / 16:21
Дуроманство чистейшей воды.Даже комментировать брыдка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30