Знайсці
12.08.2019 / 14:121РусŁacБел

Лукашэнка даручыў кіраўніку Мінсельгасхарча мабілізаваць усе сілы на ўборку ўраджаю

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоля Хацько аб ходзе ўборкі ўраджаю, піша БелТА.

Працаваць аграрыям даводзіцца ў складаных умовах надвор'я, што значна тармозіць працэс уборкі збожжавых. Тым не менш, у цэлым па краіне ў цяперашні час на палях застаецца каля 20% ўраджаю, намалочана больш за 5,5 млн т збожжа.

Асабліва цяжкая сітуацыя на сённяшні дзень у Магілёўскай, на поўначы Мінскай і ў Віцебскай абласцях. І ў цэлым па краіне ўмовы жніва застаюцца вельмі няпростымі.

Лукашэнка даручыў мабілізаваць усе сілы і зрабіць усё магчымае для таго, каб з пакінутых плошчаў ўраджай быў прыбраны з мінімальнымі стратамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера