Знайсці
13.08.2019 / 08:265РусŁacБел

Больш за 3 тысячы тавараў на зніжках да 60% — што можна вельмі выгадна набыць у «ГІПА» ў жніўні

Жнівень — гэта не толькі апошнія летнія ўікэнды з пікнікамі, гэта яшчэ і месяц падрыхтоўкі да заняткаў у школах і ва ўніверсітэтах. Знайсці неабходныя рэчы як для вучобы, так і для забаў проста цяпер можна са зніжкамі да 60% у крамах «ГІПА» — больш за 3 тысячы тавараў на акцыі да 21 жніўня. Сабралі ніжэй Топ-10 рэчаў, якія можна набыць з відавочнай выгадай.

Джэмпер дзіцячы, 100% бавоўна (памеры 98—164) — 4,99 рубля (зніжка 62%)

Важна, каб дзеткі апраналіся ў адзенне, зробленае з натуральных матэрыялаў. Баваўняныя джэмперы сагрэюць прахалоднымі жнівеньскімі вечарамі, а яркія колеры вылучаць ваша дзіця сярод аднакласнікаў. Да таго ж, гэтыя джэмперы такія танныя, што іх не шкада: дзіця зможа свабодна займацца творчасцю і спазнаваць свет, не баючыся наставіць плямаў.

Макарона PASTERONI («Піпэ Рыгатэ» і «Тарцільёні»), 400 грам — 1,39 рубля (зніжка 50%)

Хто ж з нас не любіць макарону? Гэта проста і смачна, да таго ж існуе вялікае мноства рэцэптаў з макаронай, нават салодкія супы. 

Адчуць сябе італьянскім шэф-кухарам вельмі проста: сапраўдныя італьянскія «Піпэ Рыгатэ» і «Тарцільёні» (гэта назвы відаў пасты) чакаюць вас у «ГІПА» да 21 жніўня па апетытных цэнах. Пачастуйце сябе і блізкіх італьянскай вячэрай.

Соус маянэзны Махееў «Цэзар», «Сырны», «Смятанны з грыбамі», «Вяршкова-часнычны», 200 мл — 1,39 рубля (зніжка 37%)

Каб зрабіць прыгатаванне пасты максімальна простым, да макароны адразу раім набыць і соус — у «Махеева» ёсць на зніжках вялікі выбар смачных маянэзных соусаў, якія стануць смачным дадаткам да вашых страў.

Малачко для чысткі Frosch (апельсін і лаванда), 500 мл — 2,19 рубля (зніжка 45%)

Падтрыманне чысціні — даволі складаная праца. Каб аблегчыць яе, ёсць мноства сродкаў і прылад. Нямецкае малачко Frosch для кухні і ваннай эфектыўна выдаляе ўсе віды плям: тлушч, вапнавы налёт і сляды мыла.

Да 21 жніўня ў «ГІПА» сродак на добрай зніжцы.

Камплект бялізны для хлопчыкаў (памеры 98—134) і дзяўчынак (памеры 104—134) — 11,99 рубля (зніжка 33%)

Прапанова будзе цікавая тым, хто збірае дзетак у садок.

Баваўняны камплект бялізны з любімымі мульцяшнымі і кінагероямі ў «ГІПА» цяпер на траціну танней, чым звычайна.

Яйкі курыныя С-1 Салігорскай ПТФ, 30 штук — 5,39 рубля (зніжка 30%)

Універсальны прадукт, які знойдзецца ў любой лядоўні. Халаднік, салата, выпечка, блінцы альбо проста варанае з маянэзам ці соллю — без яек мы нікуды.

Добра, калі яны заўсёды пад рукой. Тры дзясяткі курыных яек з Салігорска ў «ГІПА» да 21 жніўня можна набыць са зніжкай 30%. 

Марозіва Soletto Clasico, 75 грам — 0,85 рубля (зніжка 29%)

Жнівень, як і ліпень, на жаль, не асабліва радуе спякотным надвор’ем. Але гэта не нагода адмаўляць сабе ў летніх ласунках. Паспейце пакаштаваць усе смакі марозіва Soletto Classico, пакуль яны на акцыі ў «ГІПА»: кожны чацвёрты пачак выходзіць у падарунак.

А смакаў у марозіва, дарэчы, ажно пяць. 

Ліманад «Натахтары» (груша, лімон і тархун), 1 л — 1,99 рубля (зніжка 28%)

Калі яшчэ не каштавалі «Натахтары», то вы не ведаеце, што такое сапраўдны ліманад. Легендарны грузінскі напой, чый непаўторны смак, як кажуць, не мяняецца дзесяцігоддзямі, да 21 жніўня ў «ГІПА» прадаецца са зніжкай 28 адсодкаў — менш за 2 рублі.

Плаўлены сыр Hochland у лустах, 150 грам — 2,69 рубля (зніжка 25%)

Плаўлены сыр у лустах — зручная рэч для сняданкаў. Звычайны сыр бывае няпроста нарэзаць тонка, тут жа не трэба ніякіх маніпуляцый. Адкрываецца пачак проста і зручна, таму смачныя сэндвічы робяцца вельмі хутка.

Да 21 жніўня сыр Hochland у «ГІПА» на чвэрць танней, чым звычайна.

Сасіскі «Мішутка» (класічныя), 340 грам — 2,69 рубля (зніжка 22%)

Легендарныя сасіскі, якія любяць не толькі дзеці, але і дарослыя, бо яны не толькі смачныя, а яшчэ і максімальна натуральныя. Найлепшы дадатак да ранішняй кашы перад вялікім актыўным днём.

Пачак «Мішутак» у крамах «ГІПА» да 21 жніўня каштуе 2 рублі 79 капеек, і гэта на 22% танней, чым звычайна. 

Падсумоўваем:

ПрадуктЦана на акцыі, рубліПапярэдняя цана, рубліЗніжка, %
Джэмпер для дзяцей4,9912,9962%
Макарона PASTERONI «Піпэ Рыгатэ» і «Тарцільёні», 400 грам1,392,7950%
Соус маянэзны «Махееў», 200 мл1,392,1937%
Малачко для чысткі, Frosch (апельсін і лаванда), 500 мл2,193,9645%
Камплект бялізны для хлопчыкаў і дзяўчынак11,9917,9933%
Яйкі курыныя С-1 Салігорскай ПТФ, 30 штук5,397,7530%
Марозіва Soletto Clasico, 75 грам0,851,1929%
Ліманад «Натахтары», 1 л1,992,7528%
Плаўлены сыр Hochland у лустах, 150 грам2,693,5925%
Сасіскі «Мішутка» (класічныя), 340 грам2,793,5922%

Усе акцыйныя прапановы тут:

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031