Знайсці
12.08.2019 / 09:3927РусŁacБел

Адхілены ад службы святар растлумачыў свае паводзіны пры хрышчэнні дзіцяці

Ігумен Фоцій (Нечыпарэнка), які праводзіў абрад хрышчэння ў Марыенбургскім Пакроўскім храме Гатчыны над аднагадовым хлопчыкам, у інтэрв'ю «Пятаму каналу» пракаментаваў свае дзеянні адносна грубых адносін.

Паводле яго слоў, хрышчэнне прайшло б нашмат спакайней, калі б маці «рабіла менш істэрык». «Гэта духавенства можа разбірацца. Гэта не працэдура, а таінства», — заявіў Фоцій, каментуючы сітуацыю.

Святар адзначыў, што ён выконваў свой пастарскі абавязак. «Трэба сказаць, што бацькі і сваякі аказаліся людзьмі абсалютна нецаркоўнымі, далёкімі ад царкоўнага жыцця. Я не стаў ім адмаўляць, але жэсту майго яны не ацанілі. Вы ведаеце, маме, напэўна, проста сумна, у яе, напэўна, шмат вольнага часу і ёй няма чаго рабіць. І яна закаціла істэрыку, хоць нічога страшнага не адбылося. Абсалютна», — сказаў ігумен.

Па словах Фоція, падобныя інцыдэнты адбываюцца не першы раз. Святар лічыць, што ў час хрышчэння дзеці крычаць у большасці выпадкаў, бо для іх гэта стрэс. Ён таксама заявіў, што падчас хрышчэння «нічога экстраардынарнага не адбылося» — дзіця не глытала ваду і не стукалася аб сценкі купелі.

У Расіі бацюшка траўмаваў дзіця падчас хросту

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера