Даслаць навіну
Знайсці
10
Святлана / адказаць
11.08.2019 / 19:18
Вось так: пакуль не закране асабіста, то паводзім сябе тыпа мая хата з краю, нічога не ведаем і ведаць не хочам. А, аказваецца, у Беларусі існуе смяротнае пакаранне!
10
Па-коласаўску мудры / адказаць
11.08.2019 / 19:22
Расстраляюць мужчыну, які пад Новы год забіў паленам дзвюх бабулек...
Пры гэтым скраў грошы і некалькі бутэлек віна — агулам на 179 рублёў.
Пераапрануўся, штаны, на якіх была кроў забітых, паклаў у мех і выкінуў.
Пасля пайшоў па крамах закупацца перад святам.
Раней мужчына быў судзімы — і таксама за забойства.

Тры забойствы - адзін расстрэл. Што не так?
3
Па-коласаўску мудры / адказаць
11.08.2019 / 19:25
[Рэд. - Дзякуй]
7
makswit / адказаць
11.08.2019 / 21:10
Ня сустракаў я слова "кейсы" ў Беларускіх слоўніках.
Хай суд вырашае лёс асуджанага.
3
Alehna / адказаць
12.08.2019 / 07:15
Я так разумею, трэба было яму фуршэт накрыць і сказаць дзякуй? Як кажуць амэрыканцы: " What goes around comes around!". .......................................................................
4
Па-коласаўску мудры / адказаць
12.08.2019 / 10:17
Alehna,
амерыканцы, дарэчы, смяротнае пакаранне касаваць не збіраюцца.
Ну хіба што больш гуманізму: не вешаюць як некалі на Дзікім Захадзе, а робяць укол шпрыцам куды трэба. А летась у электрычнае крэсла пасадзілі 63-гадовага дзядулю, ён сам выбіраў - яшчэ і свабода выбару.
1
Нейкі чалавек / адказаць
12.08.2019 / 17:02
Ён хоча жыць. Жанчыны, якіх ён забіў, таксама хацелі жыць. Чаму нехта лічыць, што прысуд несправядлівы? Канешне, было б лепей пасадзіць яго да канца ягонага жыцця ў невялікую адзіночную камеру, дзе былі б толькі койка, стол, стул, шафа і кніжная паліца. Праз гадоў дзесяць ён бы проста звар'яцеў. Але ўзнікаюць пытанні. 1) Хто можа даць гарантыі, што праз некаторы час яго проста не выпусцяць? Калі такіх гарантый няма, тады ў пакаранага застаецца надзея. А гэта ўжо не пажыццёвае пакаранне. Пажыццёвае пакаранне не мусіць дапускаць ніякай надзеі на вызваленне. 2) За чый кошт банкет? Хто мусіць карміць злачынцу-дармаеда? Народ? Або, быць можа, нехта з праваабаронцаў пагодзіцца адлічаць грошы яму на абеды са свайго заробку? Калі ж дазволіць яму працаваць, гэта ўжо будзе не пажыцёвае пакаранне, а практычна поўнавартаснае жыццё. Амаль такое, як у многіх простых беларусаў, якія робяць за капейкі, не бачаць свету далей свайго раёну і атрымліваюць за сваю цяжкую працу адны толькі хваробы. 
0
Alehna / адказаць
13.08.2019 / 18:44
Па-коласаўску мудры, ведаю, бо жыву ў Амерыцы і бачу ўсё на ўласныя вочы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера