Знайсці
11.08.2019 / 14:31РусŁacБел

Times: Каралева лічыць, што брытанскія палітыкі не здольныя правільна кіраваць краінай

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II расчараваная сітуацыяй, якая склалася ў краіне ў сувязі з Brexit, і не верыць у здольнасць цяперашняга пакалення палітыкаў эфектыўна кіраваць дзяржавай. Пра гэта паведаміла ў нядзелю газета The Sunday Times, спасылаючыся на крыніцу з «бездакорнай рэпутацыяй» у палацы.

Адпаведную фразу Яе Вялікасць агучыла на закрытым мерапрыемстве яшчэ ўлетку 2016 году - неўзабаве пасля таго, як прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран падаў у адстаўку на фоне няўдалых для яго вынікаў рэферэндуму аб Brexit.

«Яна выказала сваю незадаволенасць і расчараванне якасцю палітычнага кіраўніцтва, і за мінулы час гэта расчараванне толькі ўзмацнілася», - дадала крыніца Times.

Паводле даўняй традыцыі, брытанскі манарх не ўдзельнічае ў палітычным жыцці краіны і ўстрымліваецца ад якіх-небудзь публічных каментароў па спрэчных пытаннях, што знаходзяцца ў кампетэнцыі ўрада.

Пры гэтым на фоне надыходзячай даты выхаду Злучанага Каралеўства са складу Еўрасаюза ў брытанскіх СМІ з'яўляецца ўсё больш паведамленняў, што як урад прэм'ер-міністра Борыса Джонсана, так і апазіцыя на чале з лідарам Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбінам плануюць звярнуцца наўпрост да каралевы з просьбай. Пры гэтым, як падкрэслівае Times, асяроддзе Яе Вялікасці будзе рабіць усё магчымае, каб Лізавета II захавала статус бесстаронняга манарха.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930