Знайсці
11.08.2019 / 10:17РусŁacБел

КНДР выпрабавала новую зброю

КНДР 10 жніўня правяла выпрабаванні новай зброі, пускам кіраваў Кім Чэн Ын, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інфармацыю пра вучэнні пацвердзіла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК). Тып новага ўзбраення не называецца. Аднак, паводле агенцтва, яго распрацавалі з улікам мясцовасці КНДР, зброя атрымала палепшаныя тактычныя характарыстыкі.

Раней пра выпрабаванні Пхеньяна, што прайшлі 10 жніўня, паведаміла Рэспубліка Карэя. Паводле яе інфармацыі, КНДР 10 жніўня запусцілі балістычныя ракеты малой далёкасці. Гэта ўжо пятыя ракетныя выпрабаванні Пхеньяна ад 25 ліпеня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера