Знайсці
10.08.2019 / 20:499РусŁacБел

Падчас перапісу насельніцтва беларусам зададуць некалькі новых пытанняў

У перапісны ліст упершыню ўключаны пытанні, якія тычацца сельскагаспадарчай дзейнасці. Гэтыя даныя неабходныя для вызначэння аб'ёмаў вырабленай рэспандэнтамі прадукцыі і ацэнкі забеспячэння харчовай бяспекі краіны, растлумачылі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска.

Апытальнік змяшчае пытанні не толькі пра тое, якія аб'ёмы бульбы, яблыкаў і іншых плодаагароднінных культур вырошчвае рэспандэнт на сваім участку, але і пра тое, якая жыўнасць маецца ў гаспадарцы: каровы, свінні, авечкі і нават страусы.

Сярод новых пытанняў таксама адносіны да міграцыйных працэсаў і атрымання дадатковай адукацыі. Жанчын ва ўзросце 18-49 гадоў спытаюць пра планаванне нараджэння дзяцей.

Упершыню ў Беларусі перапіс пройдзе ў прынцыпова новым фармаце — лічбавым. З 4 да 18 кастрычніка рэспандэнты змогуць самастойна запоўніць перапісныя лісты ў інтэрнэце. Зарэгістравацца для ўваходу ў праграму можна будзе з любога камп'ютара або смартфона. Зрабіць гэта змогуць і тыя, каго пасля 4 кастрычніка і да завяршэння перапісу не будзе ў краіне. Акрамя электроннага фармату плануецца прымяненне традыцыйных падыходаў.

На другім этапе перапісчыкі апытаюць дома тых, хто не ўзяў удзел у інтэрнэт-перапісу. Абыходзіць кватэры ў Мінску пачнуць 21 кастрычніка, працаваць перапісчыкі будуць з адмысловымі планшэтным камп'ютарамі, якія ў такім маштабе ў Беларусі выкарыстоўваюць упершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930