Знайсці
10.08.2019 / 11:024РусŁacБел

Reuters: На палігоне ў Расіі мог падарвацца рухавік на ядзернай цязе

Аварыя на ваенным палігоне ў Архангельскай вобласці 8 жніўня, пры якой загінулі супрацоўнікі «Расатама» і Мінабароны, магла адбыцца ў выніку выбуху ракетнага рухавіка з выкарыстаннем ядзернага паліва. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на амерыканскіх экспертаў.

Па словах гэтых экспертаў, аварыя адбылася хутчэй за ўсё пры выпрабаваннях крылатай ракеты з ядзернай устаноўкай, пра якую згадваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін летась. Расія называе ракету 9М730 «Буревестник», НАТА пазначае яе як SSC-X-9 Skyfall.

Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што ў чацвер адбыўся выбух так званага вадкаснага ракетнага рухавіка. Мінабароны заявіла, што пры аварыі не адбылося выкіду небяспечных рэчываў. «Расатам» паведаміў пра гібель пяці сваіх супрацоўнікаў.

Па словах цытуемага Reuters Анкіта Панды з Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў, ракетныя рухавікі на вадкім паліве не вылучаюць радыяцыі. Аднак на муніцыпальным сайце горада Северадзвінска, побач з якім знаходзіцца палігон, была апублікавана заява, у якой гаварылася, што апоўдні ў чацвер быў зафіксаваны «кароткачасовы» ўсплёск фонавай радыяцыі. У пятніцу заява знікла з сайта.

Джэфры Льюіс з Інстытута міжнародных даследаванняў Мідлберы заявіў, што хутчэй за ўсё адбыўся няшчасны выпадак падчас выпрабаванняў крылатай ракеты з ядзернай устаноўкай. Заключэнні Льюіса і яго супрацоўнікаў грунтуюцца на вывучэнні спадарожнікавых фатаграфій палігона і ўскосных даных.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930