Знайсці
09.08.2019 / 20:24РусŁacБел

Lego выпусціла канструктар па матывах серыяла «Сябры»

Кампанія Lego выпусціла канструктар па матывах культавага серыяла 90-х «Сябры». Набор Ideas Friends Central Perk уключае фігуркі галоўных герояў сіткама — Чэндлера, Джоўі, Роса, Рэйчэл, Монікі і Фібі — і дазваляе сабраць будынак кавярні Central Perk, дзе любілі сустракацца сябры. Пра гэта паведамляе кампанія.

У камплекце ўсё прадумана да дробязяў. Канструктар дакладна паўтарае дэталі манхэтэнскага кафэ: шыльда, знаёмы інтэр'ер, кубкі і нават таблічка Reserved. Тут таксама ёсць тыя самыя двайныя дзверы і сцэна, з якой Фібі спявала пра ката. Не забыліся ў наборы і пра студыйныя камеры, асвятляльныя прыборы і іншыя прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца падчас кіназдымак.

Фігуркі таксама маюць неверагоднае падабенства са сваімі «жывымі» арыгіналамі, а іх рэквізіты падкрэсліваюць асноўныя якасці герояў: як добрыя, так і адмоўныя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031