Знайсці
09.08.2019 / 18:507РусŁacБел

Улады Северадзвінска выдалілі паведамленне пра скачок радыяцыі пасля здарэння

«Матэрыял выдалены, таму што сітуацыяй займаецца Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Гэта ў іх кампетэнцыі», — паведамілі РБК у прэс-службе адміністрацыі Северадзвінска.

Інфармацыя аб павышэнні радыяцыйнага фону была размешчана днём у чацвер, 8 жніўня, цяпер паведамленне на сайце адміністрацыі недаступна.

«У 11:50 8 жніўня датчыкі ў Северадзвінску зафіксавалі кароткачасовае павышэнне радыяцыйнага фону. Цяпер фон нармалізаваўся. <…> З 11:50 да 12:30 пачалося зніжэнне радыяцыйнага фону. Станам на 14:00 паказанні датчыкаў не перавышаюць 0,11 мікразіверта ў гадзіну пры максімальна дапушчальных 0,6 мікразіверта ў гадзіну. Радыяцыйны фон у Северадзвінску нармальны», — гаварылася ў ім. Копія старонкі захавалася ў архіве Wayback Machine.

Фота: web.archive.org.

У пятніцу на сайце адміністрацыі горада апублікавана іншае паведамленне пра становішча. У ім са спасылкай на кіраўніка абласнога ўпраўлення Расспажыўнагляду Рамана Бузінава гаворыцца, што пробы паветра, глебы і вады не выявілі перавышэння ўзроўню радыяцыі (ацэнку праводзіў эксперт Санкт-Пецярбургскага інстытута радыяцыйнай гігіены Расспажыўнагляду Аляксей Громаў).

«Падстаў для хвалявання за жыццё і здароўе паўночнікаў няма», — прыводзяцца словы Бузінава.

Першыя паведамленні пра здарэнне ў вайсковай часці пад Архангельскам з'явіліся днём у чацвер, неўзабаве Мінабароны Расіі паведаміла, што на ваенным палігоне адбыўся выбух падчас выпрабавання вадкаснага рэактыўнага рухавіка. Загінулі двое, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні.

Намеснік капітана марскога порта Архангельска Сяргей Козуб паведаміў РБК, што пасля выбухаў вайскоўцы закрылі раён Дзвінскага заліва Белага мора для суднаходства. Паводле яго слоў, забарона на плаванне была уведзена з 9 жніўня па 10 верасня. Козуб назваў гэта «звычайнай гісторыяй». Порт Архангельска застаецца адкрытым.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930