Знайсці
09.08.2019 / 15:438РусŁacБел

Казлоў супраць Статкевіча: з АГП са скандалам выключылі кіраўніка Гродзенскай філіі

У пачатку жніўня Палітрада АГП прыняла рашэнне выключыць са сваіх шэрагаў Мікалая Саляніка, які ўзначальваў Гродзенскую абласную структуру партыі.

Адзін з перформансаў Мікалая Саляніка. Фота spring96.org.

Справа ў тым, што 7 ліпеня Салянік быў абраны гродзенскім кіраўніком незарэгістраванага Беларускага нацыянальнага кангрэсу, які ўзначальвае Мікалай Статкевіч.

Кіраўніцтву АГП такое сумяшчэнне пасадаў не спадабалася. Яны паставілі перад спадаром Салянікам выбар: альбо з намі, альбо з БНК. Партыец абраў кааліцыю.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка АГП Мікалай Казлоў кажа, што Салянік парушыў статут партыі. «Ён не можа займаць адначасова кіруючую пасаду ў іншай арганізацыі», — кажа Казлоў.

Сам Салянік гаворыць, што гэтае рашэнне супярэчыць і статуту, і здароваму сэнсу. Маўляў, гэта не партыя, а кааліцыя. «Партыя павінна супрацоўнічаць з усімі дэмакратычнымі сіламі, якія стаяць за перамены», — сказаў нам гродзенскі актывіст.

Па словах Саляніка, супраць ягонага выключэння выступалі прадстаўнікі гомельскай і брэсцкай абласных арганізацый. «Самых масавых», — удакладняе мужчына.

«Не спадабалася гэта в.а. кіраўніка партыі, — гаворыць Салянік. — Кіраўніком ён ніколі і не будзе. Хай зробяць хаця б столькі, колькі Гродзенская абласная арганізацыя зрабіла. Я ведаю, што ўжо падаў заяву аб выхадзе з АГП Анатоль Мышкевіч, будуць яшчэ некалькі хлопцаў».

Мікалую Саляніку 65 гадоў, ён родам з Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Працаваў аграномам у Гродзенскім раёне. Быў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Гродзенскага райвыканкама, дырэктарам птушкафабрыкі, дырэктарам калгаса. Цяпер пенсіянер. Неаднаразова затрымліваўся за сваю палітычную дзейнасць.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930