Даслаць навіну
Знайсці
09.08.2019 / 13:56 22

Падобны да зубра: на МАЗе прэзентавалі аўтобус новага пакалення ФОТА

У МАЗ 303 прадугледжаныя нават зарадкі для смартфонаў.

Павялічыць выяву

Іван Вайцяшонак, вядучы распрацоўшчык аўтобуса МАЗ 303, расказаў Нашай Ніве, што маляваць сардэчкі на шкле новага аўтобуса не атрымаецца. Дзякуючы кандыцыянерам, вокны больш ні пацець, ні мерзнуць не будуць.

Павялічыць выяву

Іван Вайцяшонак, вядучы распрацоўшчык аўтобуса.

«Такіх аўтобусаў яшчэ не было. Па-першае, каркас з нержавеючай сталі, а гэта сучасныя міжнародныя патрабаванні.

Па-другое, нізкая падлога. А гэта значыць, што ў ім будзе камфортна і мамам з вазкамі, і людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Ну і ён прыгожы знешне.

Калі на аўтобус паглядзець збоку, можна ўбачыць «гарбінку», нагадвае сілуэт зубра», — расказвае Іван Вайцяшонак.

Калі ў МАЗах другога пакалення была магчымасць усталяваць толькі 4 крэслы на нізкім узроўні, дык у новым аўтобусе такіх месцаў будзе аж 16. Усяго ў аўтобус змяшчаецца 110 пасажыраў.

Павялічыць выяву

МАЗ 303
Даўжыня 12,43 м, шырыня - 2,55 м, вышыня - 3,1 м.
26 сядзячых месцаў, 16 — на нізкай падлозе.
Турбадызельны рухавік класа Еўра 6
Магутнасць рухавіка 299 к.с.

«Я сам езджу на працу грамадскім транспартам і ведаю, як там і ў свабодным салоне, і ў гадзіну пік. Калі распрацоўваў аўтобус, думаў не толькі пра абавязковыя стандарты, але і пра зручнасць.

Сядзенні ў аўтобусе - палутарныя. Гэта зручна і мамам з дзеткамі, і пенсіянерам, бо яны любяць ездзіць так: «Я і мая сумачка».

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Парэнчы вынесеныя бліжэй да цэнтра салона, і стаяць ніжэй.

Павялічыць выяву

Ля кожнага крэсла прадугледжаныя зарадкі для гаджэтаў. Яны прыгожа свецяцца ў прыцемку», - дзеліцца распрацоўшчык.

Павялічыць выяву

Паклапаціліся на МАЗе і пра камфорт кіроўцаў. У кабіне стала больш месца, прыборная панэль зручная, а камеры назірання забяспечваюць 100% агляд звонку і знутры аўтобуса.

Павялічыць выяву

Аляксандр Радзілавец, начальнік аддзела экспарту пасажырскай тэхнікі ў краіны далёкага замежжа, падзяліўся з НН, што МАЗамі 3-га пакалення ўжо зацікавіліся ў Польшчы, Сербіі і Эстоніі.

Павялічыць выяву

Аляксандр Радзілавец.

«Аўтобус праходзіць неабходныя экспертызы.

У серыйную вытворчасць плануем яго запусціць у першым квартале 2020 года.

Тады наш «зубр» з'явіцца і на вуліцах Мінска, і далёка за межамі краіны», — сказаў Радзілавец.

Наталля Тур, фота Надзеі Бужан

0
ага / адказаць
11.08.2019 / 21:10
Добра калi гадоу праз 10 убачым яго на вулiцах нашых гарадоу-замежныя заказы- uber alles.
1
NavuchencaBK / адказаць
18.08.2019 / 11:32
Які наіўны "Іван Вайцяшонак, вядучы распрацоўшчык аўтобуса". Бо малады яшчэ. Мяркуе, што з-за працы кандзішкі вырашацца звыклыя дзеля савецкага транспарту праблемы з-за ацяпленьня і гэтак надалей.
Але гэны малады ня ў курсах, як кіроўцы эканомяць салярку дзеля сваіх машын, якія сьпецыяльна набываюць салярашнымі, хаця абслугоўваць і запраўляць іх пры існуючых заробках немэтазгодна?

А бачылі на фота раз'ём USB?
Ён ўжо аднаўя аблуплены. Ўпэўненыя, што пры далучэньні да яго кабеля ня будзе удара токам? А, нават калі і не, ён сапраўды новы?

Ўсе развагі пра аўтобус ад тых, хто за яго атрымаўшы з бюджэту заробак. Хоць аднога кіроўцу пачуўшы? Ухваляйце яшчэ адзін бюджэтны расьпіл!

Дарэчы, на Беларусі не Іваны, а Яны.
0
Vic / адказаць
23.08.2019 / 16:44
Помню был такой МАЗ "Перестройка"...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31