Знайсці
09.08.2019 / 13:565РусŁacБел

20-гадовы студэнт падаў у суд скаргу на Аляксандра Лукашэнку

Малады чалавек мае намер абскардзіць прэзідэнцкі ўказ аб правядзенні парламенцкіх выбараў. Дакументы апублікаваў Telegram-канал «Выбары. Беларусь».

Выбары ў парламент пройдуць у Беларусі ў лістападзе 2019 года. Гэтая дата скарачае на дзесяць месяцаў чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў.

Згодна з Канстытуцыяй, тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу — чатыры гады. Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў могуць быць датэрмінова спынены пры адмове ў даверы ўраду, выказванні вотуму недаверу ўраду або двухразовай адмове ў дачы згоды на прызначэнне прэм'ер-міністра. Таксама паўнамоцтвы парламента могуць быць датэрмінова спынены на падставе заключэння Канстытуцыйнага суда ў выпадку сістэматычнага або грубага парушэння палатамі парламента Канстытуцыі.

«Прэзідэнт датэрмінова спыняе паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў, не маючы на ​​тое прадугледжаных Канстытуцыяй падстаў», — упэўнены аўтар скаргі.

Малады чалавек лічыць, што перанос выбараў амаль на год раней закранае яго права быць абраным — стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можна толькі з 21 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера