Знайсці
09.08.2019 / 13:33РусŁacБел

У Мазыры «Аўдзі-100» збіла 10-гадовага хлопчыка на пераходзе

За мінулыя суткі на Мазыршчыне адбылося два ДТЗ з удзелам падлеткаў, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

На шчасце, для хлопчыкаў наезды скончыліся толькі ўдарамі і драпінамі.

Першы выпадак адбыўся ў Мазыры. 39-гадовы кіроўца на «Аўдзі 100», паводле папярэдняй інфармацыі, выехаў са скрыжавання на чырвонае святло і здзейсніў наезд на 10-гадовага пешахода. Той у гэты момант разам з сябрам пачаў пераходзіць вуліцу па пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора.

Другі выпадак адбыўся ў Мазырскім раёне, у пасёлку Крынічны. Тата 7-гадовага хлопчыка, спыніў свой аўтамабіль каля краю праезнай часткі і высадзіў дзіця, пасля чаго хлопчык пабег праз дарогу па пешаходным пераходзе, за машынай бацькі. У гэты момант на яго наехаў «Опель Мерыва», які рухаўся ў спадарожным кірунку.

Абодва хлопчыкі шпіталізаваныя.

Паводле УУС Гомельскага аблвыканкама

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930