Даслаць навіну
Знайсці
09.08.2019 / 11:35 10

«Прыйдзе час, і вы больш не ўбачыце ў Нёмане рыбы»

Здавалася б, рыбакі больш за ўсё абураюцца паводзінам тых, хто адпачывае на вадаёмах. І шумна ад іх, і брудна.

Скардзяцца на выкінутыя пляшкі з-пад піва, на пластыкавыя талеркі.

Але ці заўсёды рыбакі самі клапоцяцца пра экалагічнасць і чысціню таго месца, куды яны ходзяць на рыбалку?

Журналіст Юрась Дзяшук прайшоўся каля 10 метраў па беразе Нёмана. І свой «улоў» выклаў у фэйсбук.

«Дык вось хачу вам сказаць, сябры мае рыбаловы, калі аднойчы прыйдзе такі час і вы больш ніколі не ўбачыце ў Нёмане рыбы, у гэтым будзе і ваша самая непасрэдная віна. Няўжо так складана пасля рыбалкі ўзяць гэты маленькі кантэйнерчык з сабою ў кішэнь альбо пакласці ў пакунак з вывужанай рыбай, каб потым у хаце выкінуць у сметніцу. Ці ўсёж лепш нас*аць пасля сябе? Вы ж як ніхто іншы мусіце радзець за чысты Нёман!», — справядліва абураецца мужчына.

NN.by

0
Alehna / адказаць
11.08.2019 / 08:22
Больш за ўсё бярэ зло, калі так званыя " рыбакі" акуркі кідаюць у ваду. Было два выпадкі, калі асабіста прымусіў даставаць бруд з вады. Ледзь да бойкі не дайшло. Але больш правільна - выклікаць ахову прыроды. Ім заўсёды пратаколаў бракуе. Па іншаму сітуацыю не выправіць. Нажаль, шмат у нас быдла.
0
Пан Алесь з Жухавіч / адказаць
12.08.2019 / 00:03
Пакуль існуе сьмяротнае пакаранне трэба ім скарыстацца, каб прывесці ў пачуцці бездумных зас..раў.
0
Генэрал Голад / адказаць
13.08.2019 / 14:23
На выходных паехалі з дачкою на возера па рыбу. Навокал столькі сьмецьця, што аж жах! Рыбы не пабачылі, але назьбіралі два мяхі шкляных і плястыкавых пляшак. 
А ўсё таму, што людзі не адчуваюць свае адказнасьці за Беларусь. Клачок зямлі... ((
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31