Знайсці
09.08.2019 / 09:352РусŁacБел

Лукашэнка надаў кампаніі Алексіна статус спецімпарцёра тытунёвай сыравіны

Кампаніі «Інтэр Табакка» Аляксея Алексіна дазволеная рэалізацыя выключнага права дзяржавы на ажыцьцяўленьне імпарту тытунёвай сыравіны. Гэта вынікае з прэзыдэнцкага ўказа № 298 ад 7 жніўня 2019 году, піша радыё «Свабода».

Дакумэнт прыняты ў мэтах «стварэньня дадатковых умоваў для вытворчасьці тытунёвых вырабаў».

«Інтэр Табакка» — новае прадпрыемства па вытворчасьці тытунёвых вырабаў высокага спажывецкага ўзроўню, гаворыцца ў прафайле кампаніі. Год таму стала вядома, што «Інтэр Табакка» зоймецца выпускам цыгарэт у прамзоне Шабаны. Для гэтага зьмянілі межы Менску. Аб’ём інвэстыцый у праект ацэньваўся ў прыкладна 100 мільёнаў рублёў.

У сьнежні 2017 году Аляксандар Лукашэнка даручыў Алексіну стварыць «адзіную тавараправодную сетку» для тытунёвай прадукцыі на ўнутраным і замежным рынках.

Кіёскі «Табакерка» ўжо зьявіліся ў многіх гарадах Беларусі і выклікалі пратэсты людзей. Супраць «Табакерак» выказаліся і ў Палаце прадстаўнікоў, але мясцовыя ўлады адмаўляюцца прыбіраць кіёскі з вуліц. Менгарвыканкам забараніў ставіць «Табакеркі» ў цэнтры гораду, але ў астатніх месцах дазволіў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930