Знайсці
09.08.2019 / 09:242РусŁacБел

Трэнер «Шахцёра»: Такое адчуванне, што гэтыя пяць мячоў мы забілі сабе самі

Трэнер салігорскага «Шахцёра» Сяргей Ташуеў даў пасляматчавую прэс-канферэнцыю, падчас якой расказаў, чаму каманда прайграла «Тарына» 0:5.

Салігорскі «Шахцёр» прайграў «Тарына» так, што гэта ВІДЭА 18+

- У распранальні ўжо сказаў камандзе, што трэба не тое каб правесці правільны аналіз - трэба спакойна ўспрыняць гэтую сітуацыю, — сказаў Сяргей Ташуеў. — Таму што яна апынулася сумай складнікаў розных момантаў дагульнявых.

Напрыклад, выкарыстоўвалі новую схему, якая нагульвалася толькі адзін дзень. Я гэта кажу да таго, што лаяць хлопцаў цяпер не было сэнсу. Яны рабілі, што маглі. І такое адчуванне, што гэтыя пяць мячоў мы забілі сабе самі. На жаль, здзейснілі ў пачатку матчу дзве нявымушаныя памылкі, супернік атрымаў два «стандарты» і фору ў два мячы.

Італьянцы прадэманстравалі добрую рэалізацыю. Потым мы сталі правільна гуляць, і ў суперніка з гульні асаблівых момантаў і не было ў першым тайме. У нас жа пасля вуглавога мог забіваць Сачыўка. Паша Рыбак не забіў. Проста ўнікальная сітуацыя. Інакш лік стаў бы 2:1, і ў хлопцаў, магчыма, з'явілася ўпэўненасць.

У перапынку заклікаў каманду згуляць надзейна, казаў, што наперадзе шанцы будуць. Другі тайм пачалі правільна. Аказвалі ціск, зараблялі «стандарты». А затым адзінаццаціметровы не тое каб пазбавіў нас стымулу - псіхалагічна надламала каманду. Тым больш наклалася замена Хадаркевіча з-за траўмы. Ды і стомленасць назапашвалася, а супернік рабіў замены.

Зразумела, што «Тарына» - гэта ўзровень футбалістаў. Хоць у першым тайме чакаў ад іх большага. Два «стандарты» - і заляцела. А ў канцы гульня ў нас ужо зламалася. Ясна, што «Тарына» меў і моманты, і падыходы пэўныя. Яны ўжо праводзілі эмацыйна спакойную гульню.

Зразумела, калі б у нас была больш збітая каманда, якая грае адным складам … Не буду называць прозвішчы. Думаю, гульня стала б больш напружанай для гаспадароў. Так што мы не пасыпаем галаву попелам. Аналізуем сітуацыю, разумеем якасць нашых футбалістаў - хто гатовы лепш, каму яшчэ трэба дапрацаваць, хто не гатовы да канца вытрымліваць інтэнсіўнасць гульні, якую мы хочам. Так што думаем пра тое, як падцягнуць кандыцыі, і пра чэмпіянат Беларусі. Таму што ён для нас вельмі важны.

Матч у адказ з «Тарына» … Паспрабуем згуляць. І склад будзе крыху іншы, і, магчыма, усё ж такі вернем сваю схему і расстаноўку. Паспрабуем даць бой, каб дасягнуць станоўчага выніку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930