Знайсці
09.08.2019 / 10:245РусŁacБел

Рэжысёр фільма «Купала»: Я хацеў расказаць, што мы — беларусы, што наша мова самая прыгожая

«Зрабіць праўдзіва нацыянальны праект», які прымусіць беларусаў ганарыцца сваёй мовай, гісторыяй, культурай, — такая задача стаяла перад стваральнікамі фільма «Купала». Пра гэта рэжысёр карціны Уладзімір Янкоўскі распавёў у праграме «Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ.

Уладзімір Янкоўскі на здымачнай пляцоўцы. Фота Сяргея Гудзіліна.

Купала — неімаверная асоба

— Я ўклаў душу. Я хацеў расказаць пра тое, што мы — беларусы, што наша мова самая прыгожая, што наша паэзія вельмі высокага класу, што Купала быў неардынарнай і неімавернай асобай.

Людзі, якія пасля таго, як афіцыйна дазволілі размаўляць па-беларуску ў 1905 годзе, сталі як грыбы з'яўляцца — паэты, пісьменнікі … Яны ж не проста так паўсталі. Карані былі, проста карані былі заціснутыя па вёсках.

Беларуская мова пачала зноў з'яўляцца. Але цяпер, на жаль, усё хвалямі адбываецца.

Я памятаю, калі мне было 10 гадоў, з'явіліся «Песняры». Яны таленавітую музыку, сапраўдную, беларускую рабілі. Расіянін Мулявін гэта зрабіў. Неспадзявана, але гэта было так. І яны паказалі незвычайную прыгажосць нашай культуры. Паўстала цікавасць да нашай культуры не толькі ў Беларусі, а ўсюды. <…>

У чым кашмар

У чым кашмар, на мой погляд? Калі я пачаў здымаць гэты фільм, я вельмі шчыльна вывучыў гісторыю гэтага паэта, гісторыю нашай краіны, гісторыю мовы і таму падобныя рэчы. Калі я размаўляў са сваімі таварышамі, сябрамі, адукаванымі людзьмі, сучаснымі людзьмі, беларусамі, яны думалі, што беларуская мова - гэта штучна створаная мова. Ніхто не ведае нашай гісторыі наогул. Усё гэта напісана ў «Вікіпедыі», але ніхто яе не чытае.

Сумленны фільм пра дзіўную гістарычную сітуацыю

— Гэта сумленны фільм пра выдатнага паэта, пра тую гістарычную сітуацыю, якая тады была. Сітуацыя была дзіўная.

Добра казаць: «Я — рускі, Расія — вялікая краіна». Але мяне могуць няправільна зразумець, калі сказаць: «Я — беларус, Беларусь - добрая краіна». Чаму?

<…> Чаму я не магу сказаць, што ў Беларусі выдатная культура? Чаму я не магу гаварыць пра мову, якая прыгожая.

Я б зняў фільм пра Радзівілаў, пра Грунвальдскую бітву

— Мне здаецца, наш народ вельмі дрэнна ведае гісторыю нашай дзяржавы. Ён проста яе не ведае. Уся яна напісана нават у «Вікіпедыі». Проста адкрыйце — і вы даведаецеся, што гэтая мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. Даведаецеся, што Вялікае Княства Літоўскае — гэта наша тэрыторыя, наша краіна. Мінулае. Яно існавала 550 гадоў. Гэта была наймагутная дзяржава ад Балтыкі да Чорнага мора. Гэта ўсё напісана ў «Вікіпедыі»! На рускай мове. Але ніхто гэтага не чытае, ніхто не хоча ведаць. І ўсё ў мяне пытаюцца: «Беларуская мова штучна створаная?» Гэта ж катастрофа. Я б зняў бы фільм пра Радзівілаў, пра Грунвальдскую бітву, у якой наша мінулая краіна, Вялікае Княства Літоўскае, і наш народ, літвіны, перамаглі тэўтонскіх рыцараў. Не без удзелу суседзяў брацкіх, безумоўна.

«Купала» — фільм рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага. Фільм здымаўся ў Беларусі, Расіі і Літве. Прэм'ера фільма ў шырокім пракаце адбудзецца не раней за 2020 год. Галоўную ролю Купалы сыграў латышскі акцёр з беларускімі каранямі Мікалай Шастак.

Курэйчык пра фільм «Янка Купала»: Гэта першы праект, на які не шкада грошай падаткаплатнікаў. Калі такое было?!

Купала прыходзіць у рэдакцыю «Нашай Нівы» і вітаецца з рэдактарам — у Траецкім прайшлі здымкі драмы пра песняра ФОТЫ

Маладога Янку Купалу ў стужцы «Беларусьфільма» грае латвійскі беларус ФОТЫ

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930