Знайсці
09.08.2019 / 07:11РусŁacБел

Аварыйным помнікам Францішку Аляхновічу ў Вільні зоймецца мэрыя

Помнікам беларускаму пісьменьніку, драматургу і грамадзкаму дзеячу Францішчу Аляхновічу на віленскіх могілках Росы абяцае заняцца самкіраваньне літоўскай сталіцы, піша радыё «Свабода». Пахіленую плястыкавую скульптуру Аддзел аховы культурнай спадчыны Вільні ўключыў у другі этап рэстаўрацыі могілак.

Помнік, які стварыў скульптар Эдуард Падбярэзскі, усталявалі на Росах у 1989 годзе. Але з часам плястыкавая скульптура пачала зьнішчацца.

Пластыкавы, пахілены. Помнік Францішку Аляхновічу: чаму маем тое, што маем

У 2008 годзе беларуская грамадзкасьць Вільні ініцыявала збор сродкаў на новы помнік, але сабраных сродкаў тады не хапіла. Беларусы Вільні зьвярталіся і да літоўскіх уладаў, але фінансаваньня не ўдалося знайсьці і там.

​Свабода спрабавала высьветліць ў амбасадзе Беларусі ў Вільні, ці далучылася б да аднаўленьня помніка МЗС. Там нам паведамілі, што такіх магчымасьцяў, у пасольства, на жаль, няма. Нашчадкі Аляхновіча, якія жывуць у Польшчы, на пытаньне Свабоды адказалі, што гатовыя падтрымаць кампанію па зборы сродкаў, але самастойна аплаціць усе працы таксама ня могуць.

Аднак днямі грамадзкая арганізацыя «Віленскі Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча» атрымала адказ з мэрыі літоўскай сталіцы на свой ранейшы ліст. У ім кіраўніца арганізацыі Людвіка Кардзіс пісала пра асобу Францішка Аляхновіча і стан ягонага помніку. Яна прасіла ўключыць рэстаўрацыю помніка ў плян агульнага парадкаваньня могілак Росы.

«Плянуем уключыць помнік у ІІ этап працаў па ўпарадкаваньню. Не магу гарантаваць фінансаваньня працаў, бо працы ІІ этапу будуць фінансавацца толькі за кошт сродкаў самакіраваньня», — гаворыцца ў адказе Аддзелу аховы культурнай спадчыны.

Старшыня «Віленскага Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча» пракамэнтавала адказ віленскага самакіраваньня.

«Верым, што ўсё атрымаецца. Перадаём эстафэту ў Рэспубліку Беларусь. Спадзяемся, што там знойдуцца тыя, хто ў стане дамагчыся зьяўленьня вуліцаў імя Аляхновіча ў Менску і Віцебску».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930