Знайсці
08.08.2019 / 18:231РусŁacБел

У еўрапейскай краіне ўпершыню цалкам легалізуюць марыхуану

Люксембург стане першай дзяржавай Еўропы, дзе цалкам легалізуюць марыхуану, піша Guardian.

У міністэрстве аховы здароўя краіны заявілі, што забарона канабісу больш не з'яўляецца актуальнай палітыкай і таму патрабуе перагляду. У міністэрстве заклікалі суседнія краіны Еўрасаюза таксама прыняць рашэнне аб легалізацыі, бо статус забароненага рэчыва падагравае цікавасць моладзі. У Люксембургу заканадаўчыя змены ўступяць у сілу на працягу двух гадоў.

Купля марыхуаны будзе дазволена ўсім паўналетнім падданым краіны і не будзе распаўсюджвацца на замежнікаў.

Медыцынскае выкарыстанне марыхуаны і прэпаратаў на яе аснове дазволена ў Чэхіі, Польшчы, Харватыі, шэрагу рэгіёнаў Італіі і некаторых іншых краінах. У Нідэрландах у многіх выпадках ужыванне канабісу не лічыцца злачынствам, хоць заканадаўча марыхуана там цалкам не легалізаваная.

Цалкам жа легалізавалі марыхуану Канада і Уругвай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930