Знайсці
08.08.2019 / 18:068РусŁacБел

Турэцкі ўрад знішчыў больш за 300 тысяч кніг

Больш за 300 000 кніг былі канфіскаваныя з турэцкіх школ і бібліятэк і знішчаныя пасля спробы дзяржаўнага перавароту ў Турцыі ў 2016 годзе, піша Guardian.

Міністр адукацыі Турцыі абвясціў на мінулым тыдні, што 301 878 кніг былі знішчаныя, паколькі яны звязаны з Фетхулой Гюленам, мусульманскім святаром, якога Турцыя абвінавачвае ў падбухторванні да спробы ваеннага перавароту ў 2016 годзе. Гюлен адмаўляе сваё дачыненне.

Напрыклад, у 2016 годзе ў Турцыі была забароненая матэматычная кніга за тое, што ў пытанні былі прадстаўлены ініцыялы Гюлена («з пункта F у пункт G»).

Таксама ў Турцыі былі знішчаны падручнікі, дзе было слова «Пенсільванія» — штат, у якім жыве Гюлен. Новыя падручнікі былі перавыдадзеныя без гэтага слова.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930