Знайсці
08.08.2019 / 16:063РусŁacБел

СМІ: Каля 500 прыхільнікаў прарваліся да рэзідэнцыі Атамбаева

Пад Бішкекам, у сяле Кой-Таш некалькі соцень сілавікоў спрабуюць узяць штурмам рэзідэнцыю экс-прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева.

Як паведамляюць СМІ, чуваць страляніна, выкарыстоўваюцца святлошумавыя гранаты. Падыходы да сяла былі перакрытыя, у Кой-Таш адпраўленыя 11 брыгад хуткай дапамогі. Журналістаў не падпускаюць. 

Каля 500 прыхільнікаў Атамбаева, што сабраліся ў сяле Кок-Джарэ паблізу Кой-Таша, прарвалі міліцэйскае ачапленне.

Парламент Кыргызстана ўвёў у краіне надзвычайнае становішча.

Учорашні штурм быў адбіты, прыхільнікі Атамбаева ўзялі 

Парламент Кыргызстана 20 чэрвеня перадаў у пракуратуру пералік абвінавачванняў у адрас Атамбаева, падрыхтаваны спецыяльнай дэпутацкай камісіяй. Былы прэзідэнт можа быць датычны да карупцыі пры мадэрнізацыі ЦЭЦ Бішкека, вызвалення па падробленых медыцынскіх лістках лідара злачыннай групоўкі, незаконнага пераводу зямель і іншых незаконных дзеянняў. Атамбаеву можа пагражаць пажыццёвы тэрмін.

Атамбаеў назваў абвінавачванні парламентарыяў «абсурднымі», заявіў, што чысты перад народам і гатовы адказаць за ўсе свае ўчынкі на пасадзе прэзідэнта.

Алмазбек Атамбаеў узначальваў краіну з 2011 па 2017 год. Ён з'яўляецца адзіным усенародна абраным прэзідэнтам краіны, які добраахвотна перадаў уладу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930