Знайсці
08.08.2019 / 13:067РусŁacБел

Таццяна Караткевіч уладкавалася на працу

Былая кандыдатка на пасаду прэзідэнта і кіраўніца кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч цяпер працуе ў недзяржаўнай арганізацыі «Свет без межаў».

Таццяна Караткевіч выступае перад калектывам Івацэвіцкага дома-інтэрната. Фота wwb.by.

Сама Караткевіч займаецца праектам для дзяцей з інваліднасцю. Грамадскае аб’яднанне «Свет без межаў» засноўвалася для арганізацыі аздараўлення беларускіх дзяцей за мяжой. Ад 2004 года яны працуюць з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

«Свет без межаў» у сваёй дзейнасці актыўна супрацоўнічае з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны. Мабыць, менавіта таму папаўзлі чуткі, што Караткевіч працуе ў міністэрстве, але гэтыя звесткі не пацвердзіліся.

На сайце «Света без межаў» ёсць здымкі Таццяны Караткевіч падчас выступу ў Івацэвіцкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Таццяна Караткевіч скончыла псіхалагічны факультэт БДПУ, а таксама магістратуру БДУ, абаранялася па тэме развіцця сацыяльнай абароны людзей сталага ўзросту. Нейкі час яна працавала ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна Мінска. На прэзідэнцкія выбары 2015 года ішла як дырэктарка сацыяльнай установы «Сямейная пляцоўка».

Таццяна Караткевіч адмовілася размаўляць пра сваю новую працу з «НН». Пакуль невядома, ці збіраецца яна ўдзельнічаць у якасці кандыдата на бліжэйшых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930