Даслаць навіну
Знайсці
08.08.2019 / 12:38 12

Бі-бі-сі: Ізраільцяне занеслі на Месяц неверагодных істотаў

Прыватны ізраільскі зонд, які разбіўся на Месяцы ў красавіку, нёс на сваім борце незвычайны груз, піша Бі-бі-сі. Хутчэй, нават не груз, а экіпаж, які складаўся з мікраскапічных жывых істотаў — тардыградаў. 

Павялічыць выяву

Дарэчы, гэта не бактэрыі, а менавіта жывёлы — мікраскапічныя бесхрыбетныя, меншыя за міліметр у даўжыню. Тардыграды — неверагодна жывучыя істоты.

Яны не памруць, нават калі іх нагрэць да 150 градусаў ці замарозіць да амаль што абсалютнага нуля.

Перад пасадкай у зонд кампанію тардыградаў абязводзілі і залілі штучным бурштынам. Любы іншы арганізм не вытрываў бы такога здзеку, але тардыграды — моцныя. Яны могуць ажыць нават пасля дзесяцігоддзяў, праведзеных у высушаным стане. Між іншым, не бярэ іх і павышаная радыяцыя. 

«Мы лічым, што шанцы таго, што яны выжылі, вельмі вялікія», — заявіў Нова Співак, кіраўнік фундацыі «Місія Каўчэг», якая і скіравала гэтую незвычайную кампанію ў палёт на Месяц. 

«Місія Каўчэг» мае на мэце зрабіць «бэкап» планеты Зямля на выпадак планетарнай катастрофы, дасылаючы копіі ведаў чалавецтва і біялагічны матэрыял на захаванне ў розныя куткі космасу. 

Ізраільскі зонд, што разбіўся на Месяцы, нёс мікразапіс 30 мільёнаў старонак архіву чалавечай гісторыі, а таксама чалавечую ДНК, піша Бі-бі-сі. А таксама і небаракаў-тардыградаў. 

Праўда, навукоўцы вялікай радасці ад тардыградаў на Месяцы не маюць. 

«Гэта значыць, што некранутае асяроддзе Месяца было парушана», — прыводзіць Бі-бі-сі словы Монікі Грэйдзі, прафесаркі Адкрытага ўніверсітэта планетарных і касмічных навук. 

Так ці іначай, але калі вы наступным разам пабачыце Месяц у начным небе, то прыгадайце пра тысячы тардыградаў, якія спяць там, нібыта статак мікраскапічных парасятак.

Руслан Гаёк паводле Бі-бі-сі

2
Inger / адказаць
08.08.2019 / 17:36
Nie, kab nieszta dobraje, a tak czalaviek znoú tol'ki svajo haúno navakol razsiejevaje, na bol'szaje ich nie chapaje. Svaju Ziamliu zas*@li, ciapier u kosmas paliez'li. Nu prydzieca vam uciakac' sa svajoj planiety - dzie pabiehniecie, tudy dzie glieba "padrychtavana"? I budziecie ad samaha paczatku zmahacca z roznymi parazitami. Nu pracujcie, pracujcie, stvarajcie sami sabie prabliemy, kab bylo szto pa bahatersku pieraadolievac'!
5
хамса / адказаць
08.08.2019 / 21:48
>Ізраільскі зонд, што разбіўся
а ўсё чаму.. а ўсё таму, што бацюшку з раскосмаса не вызвалі.. каб асвяціў )
2
Helgi / адказаць
08.08.2019 / 21:53
Ціхаходкі не трмінатары. Там, некаторыя могуць нейкі час пратрываць у адкрытым космасе. Але таксама не доўга. Хутчй за ўсё праз нейкі час усе яны памруць. Інакш бы на Месяцы таксама было б жыццё. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31