Знайсці
08.08.2019 / 10:093РусŁacБел

У Новай Зеландыі знайшлі парэшткі гіганцкага папугая

Выява: Brian Choo, Flinders University

У Новай Зеландыі палеанталагі знайшлі парэшткі велізарнага старажытнага папугая, які жыў 19 мільёнаў гадоў таму і быў вышынёй амаль метр, піша bbc.com.

Вага і памер папугая сведчаць аб тым, што ён не мог лётаць і не быў драпежнікам у адрозненне ад іншых птушак тых часоў.

Птушка важыла 7 кг. Палеантолагі назвалі род папугая гераклам (Heracles inexpectatus), каб падкрэсліць яго памеры і моц.

Выява: Paul Scofield, Canterbury Museum

Спачатку навукоўцы лічылі, што косткі птушкі належаць арлу альбо продка качкі. Яго парэшткі захоўваліся 11 гадоў ва ўніверсітэце Фландэрса ў Аўстраліі, і толькі ў пачатку гэтага года адзін з студэнтаў выпадкова натыкнуўся на іх у лабараторыі.

Новая Зеландыя лічыцца домам гіганцкіх вымерлых птушак. Калісьці тут жыла самая вялікая птушка новага часу - моа, вышыня якой складала 3,6 метра.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930