Знайсці
07.08.2019 / 22:595РусŁacБел

Мазырчук, прыкідваючыся дзяўчынай, выманьваў грошы ў свайго прыяцеля-інваліда

Аднойчы 16-гадовы мазырскі хлопец папрасіў свайго 21-гадовага сябра пазнаёміць яго з дзяўчынай. Той пагадзіўся і сказаў, што праз некалькі дзён у інтэрнэце падлетку напіша Рыта. Праўда, удакладніў — дзяўчына будзе камунікаваць выключна з яго старонкі. Усё скончылася падманам, паведамляе міліцыя.

Дзяўчына аказалася выдуманым персанажам — старэйшы хлопец проста выманьваў грошы ў свайго сябра, хворага на анкалогію.

Ужо ў першым лісце зламыснік папрасіў 20 рублёў на падарунак маці. Далей падобныя сумы патрэбныя былі для паездкі на маршрутным таксі і на куплю лекаў. А аднойчы ён «пазычыў» 150 рублёў на пагашэнне запазычанасці па крэдыце.

«Грошы для Рыты» падлетак здымаў у банкамаце і перадаваў іх у рукі сябру, а той іх марнаваў на прадукты харчавання і цыгарэты.

Хлопец неаднаразова прасіў віртуальную знаёмую даслаць яму свае фатаграфіі, альбо папросту патэлефанаваць. Аднак «знаёмая» адмаўлялася. Суразмоўцы нават дамаўляліся пра спатканне ў горадзе, аднак у апошні момант усё зрывалася.

Падман выявіўся выпадкова, калі маці хлопчыка не далічылася грошай на банкаўскай карце. Ён расказаў ёй пра ўсё, пасля чаго паступіла заява ў міліцыю.

Завялі крымінальную справу па ч.1 арт.209 КК Беларусі (махлярства).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера