Знайсці
07.08.2019 / 22:1813РусŁacБел

Трэнер зборнай Расіі трапіў у расісцкі скандал. Апраўдаўся, але стала яшчэ горш

Старшы трэнер зборнай Расіі па валейболе Серджыа Бузата заявіў, што жэст, які ён прадэманстраваў пасля матчу са зборнай Паўднёвай Карэі ў алімпійскім кваліфікацыйным турніры, не быў абразлівым, піша sports.ru.

«Я не хацеў нікога пакрыўдзіць. Я вельмі здзіўлены, што мой жэст палічылі абразлівым. Я проста святкаваў выхад на Алімпіяду, якая пройдзе ў Японіі. <…>

Прыношу прабачэнні камандзе Паўднёвай Карэі, Федэрацыі валейбола Паўднёвай Карэі, заўзятарам. Я не хацеў пакрыўдзіць гэтую нацыю, мяне няправільна інтэрпрэтавалі», — сказаў Бузата.

Бузата пасля перамогі расіянак у матчы з Паўднёвай Карэяй паказаў вузкія вочы. Гэты жэст быў расцэнены Федэрацыяй валейбола Паўднёвай Карэі як расісцкі.

Прадстаўнікі федэрацыі маюць намер адправіць скаргі ў Міжнародную федэрацыю валейбола і ва Усерасійскую федэрацыю валейбола, каб дамагчыся пакарання Бузаты.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930