Знайсці
07.08.2019 / 20:013РусŁacБел

На аграсядзібе пад Маладзечнам з’явіўся сабака-канявод ФОТЫ

Шчанюка на аграсядзібу падкінулі каля месяца таму, яму нават мянушку пакуль што не прыдумалі. Але сабака настолькі ўдзячны людзям за тое, што яму далі прытулак, што ўсімі сіламі намагаецца паказаць, што ён не дармаед. І добраахвотна працуе каняводам.

Анастастасія Чарняўская-Макеенка, гаспадыня аграсядзібы, расказала «Нашай Ніве», што на сядзібе ў іх зараз 30 коней. І за кожным патрэбен кожны дзень нагляд.

«Іх трэба адвесці папаіць, мы займаемся пракатам, вучым верхавой яздзе, таму і на трэніроўку, бывае, трэба каня адвесці. Так што дапамога калматага канявода вельмі дарэчы. Сабака коней не баіцца і сам бярэцца за лейцы, вядзе жывёлу, куды трэба. Мы самі здзіўляемся, наколькі сабачка разумны», — расказвае гаспадыня сядзібы.

«Пад капыты ніколі не лезе, выконвае тэхніку бяспекі. Калі конь ляжыць, можа на яго ўскочыць. З разбегу пакуль не атрымоўваецца — высока. Але чаму яму так коні падабаюцца, мы самі не ведаем. Коні ў нас спакойныя, ставяцца да сабакі з разуменнем».

 

Анастасія расказвае, што падкінутыя жывёлы — гэта цэлая бяда сядзібы. 

«Нам і ў скрынях шчанюкоў і кацянят падкідаюць, у мяхах. Бывае, раніцай прачынаемся, а на ганку ўжо стаяць галодныя роты. Падкормліваем, стараемся знайсці гаспадара. Калі ніхто не бярэ, пакідаем у сябе. А што рабіць? Так і з гэтым сабачкам. Дарэчы, гэта дзяўчынка. Сёння ўжо імя прыдумвалі, пакінем сабе. Дзеці яе палюбілі. Ды і не толькі дзеці. Ад гэтага сабачкі ў захапленні і коні, і козы, і асёл, і нават вярблюд», — смяецца Анастасія.

Наталля Тур, фота Анастасіі Чарняўскай-Макеенка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера