Даслаць навіну
Знайсці
07.08.2019 / 17:43 12

Прыхільнікі экс-прэзідэнта Атамбаева адбілі штурм кыргызскага спецназа ВІДЭА

Атрад спецназа прыбыў у дом былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева, каб затрымаць яго, піша K-News.

Вось жывая трансляцыя:

У рэзідэнцыю экс-лідара краіны ўварваліся сілавікі, адбываецца страляніна.

Мясцовыя СМІ паведамлялі, што Атамбаева затрымалі і павезлі ў невядомым кірунку, а дзясятак людзей атрымалі раненні. Аднак пазней дачка Атамбаева і яго прыхільнікі абверглі яго затрыманне.

Паводле kloop.kg, прыхільнікі Атамбаева адбілі рэзідэнцыю і захапілі некалькіх байцоў спецназу.

Як паведамляе 24.kg, на тэрыторыі каля варот рэзідэнцыі адбыўся пажар, чутная аўтаматная страляніна.

Паводле выдання, сілавікі адкрылі агонь па вяскоўцах, якія прыйшлі падтрымаць былога прэзідэнта.

Парламент Кыргызстана 20 чэрвеня перадаў у пракуратуру пералік абвінавачванняў у адрас Атамбаева, падрыхтаваны спецыяльнай дэпутацкай камісіяй. Былы прэзідэнт можа быць датычны да карупцыі пры мадэрнізацыі ЦЭЦ Бішкека, вызвалення па падробленых медыцынскіх лістках лідара злачыннай групоўкі, незаконнага пераводу зямель і іншых незаконных дзеянняў. Атамбаеву можа пагражаць пажыццёвы тэрмін.

Атамбаеў назваў абвінавачванні парламентарыяў «абсурднымі», заявіў, што чысты перад народам і гатовы адказаць за ўсе свае ўчынкі на пасадзе прэзідэнта.

Алмазбек Атамбаеў узначальваў краіну з 2011 па 2017 год. Ён з'яўляецца адзіным усенародна абраным прэзідэнтам краіны, які добраахвотна перадаў уладу.

NN.by

3
Тургенеў з-пад Барысава / адказаць
08.08.2019 / 07:28
Паўсюдна ў былых савецкіх рэспубліках навярху крадуць... Дзіўна толькі, што няма гэтага ў Прыбалтыцы.
4
гыгыгы / адказаць
08.08.2019 / 07:44
Парламент кыргызстана, у адпаведнасци з канстутыцыяй краины, адобрыу рашанне цэнтризберкома и назначыу чарговую рэвалюцыю и выгнанне прэзидэнта на листапад гэтага году. Штурм будынку парламента, у адпаведнасци з канстытуцыяй прызначаны, на снежань. Парламентарыи прызвали грамадзян не заставацца у баку аб жыцця краины и актыуна прымаць удзел у ажыццяуленни сваих канстытуцыйных правоу.
7
Axel Justas / адказаць
08.08.2019 / 07:45
Виталий Cпикин, да хіба ж я не згодны? У тэорыі так і ёсць. Толькі чамусьці вельмі часта на пост-саўку галоўным сэнсам актыўнасці "новаабранага" ёсць "засадзіць папярэдніка". У цябе ж ўсё цяпер ёсць - улада, магчымасці - выпраў памылкі, зрабі лепш!. Але прага помсты засцілае вочы на ўсё, а вынік праўлення - ну так, засадзіў, цяпер думай як схавацца самому. А хіба на Ўкраіне зараз не так?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31