Знайсці
07.08.2019 / 17:36РусŁacБел

Пакістан выслаў пасла Індыі праз сітуацыю з Кашмірам

Урад Пакістана абвясціў пра тое, што збіраецца панізіць статус дыпламатычнай місіі ў Індыі і адклікаць пасла, прыпыніць гандаль, перагледзець двухбаковыя дамовы з Індыяй, а таксама падняць у ААН пытанне аб рашэнні Індыі пазбавіць штат Джаму і Кашмір асаблівага статусу. Таксама з Пакістана будзе высланы пасол Індыі.

На думку Пакістана, прыняты напярэдадні індыйскім парламентам законапраект, які пазбаўляе праблемны рэгіён аўтаноміі, супярэчыць міжнародным дагаворам.

Напярэдадні ніжняя палата індыйскага парламента прагаласавала за тое, каб пазбавіць населены мусульманамі штат Джаму і Кашмір аўтаноміі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера