Знайсці
07.08.2019 / 14:421РусŁacБел

Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 9,5% гадавых

Стаўка рэфінансавання ад 14 жніўня зніжаецца з 10 да 9,5% гадавых, стаўка па крэдыце овернайт - з 11,5 да 10,75% гадавых, стаўка па дэпазіце овернайт - з 8,5 да 8,25% гадавых. Адпаведныя рашэнні прынятыя праўленнем Нацбанка 7 жніўня, паведаміла БелТА.

«У II квартале інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў запаволілася. Ацэнка прыросту спажывецкіх цэнаў з выключэннем сезоннасці за II квартал паказвае яго зніжэнне ніжэй за мэтавы ўзровень 5% (на працягу папярэдніх трох кварталаў прырост знаходзіўся вышэй)», - пракаментавалі ў Нацбанку.

Зніжэнне ставак будзе спрыяць павышэнню эфектыўнасці трансмісійнага механізму грашова-крэдытнай палітыкі.

Стаўка рэфінансавання - гэта стаўка Нацыянальнага банка Беларусі, якая з'яўляецца базавым інструментам рэгулявання ўзроўню працэнтных ставак на грашовым рынку і служыць асновай для вызначэння працэнтных ставак па аперацыях прадастаўлення ліквіднасці банкам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930