Даслаць навіну
Знайсці
07.08.2019 / 14:39 30

Беларуска расказала пра школу ў Каліфорніі і выклікала шквал эмоцый

Пра тое, як бацькі рыхтуюцца да школы за акіянам, падзялілася ў сваім фэйсбуку Вольга Кіндзель. Запіс сабраў сотні рэпостаў. Людзі захапляюцца адсутнасцю фармальнасцей і «абавязалаўкі».

«Праз 2 тыдні мае дзеці зноў пойдуць у школу ў самай капіталістычнай краіне свету, — піша Вольга Кіндзель. — Ведаеце, колькі грошай мы забілі ў бюджэт на гэтую падзею? Нуль! Поўны круглы нуль!

Мы надзенем святочныя шорты, кеды і яркія футболкі. Ну тынэйджар, напэўна, пойдзе ў модных штанах тыпу калготкі. І ўсё! Мы гатовыя! Добры дзень, школа!

Усе сшыткі, падручнікі, ручкі, алоўкі, фламастары ўжо будуць чакаць нас на партах. Не, гэта не бясплатна. Я жыву ў сваім горадзе і маю права вадзіць дзяцей у школу менавіта тут, таму што плачу гораду падаткі, на якія ўтрымліваюцца дарогі, паркі, спартыўныя пляцоўкі, басейны, школы і многае іншае. Я плачу высокія падаткі (дарэчы, працэнтна ніжэйшыя, чым у Беларусі), але бачу, куды яны ідуць.

Калі я раптам вырашу дапамагчы нашай школе, я магу сама купіць прыналежнасці па спісах на сайце або выпісаць чэк. Але гэта будзе мой выбар!

Ці ёсць у Каліфорніі школьныя паборы? Ёсць. Быццам бы ёсць. І гэта вельмі крутая сістэма. Вельмі. Я напішу пра яе асобна зусім хутка.

Ах, так! У школу патрэбныя заплечнікі. Нашы леташнія ў выдатным стане. Таму што насілі мы ў іх толькі абеды і папачкі з хатнімі заданнямі. Новыя цяпер усюды ад $10. За 15—20 можна ўзяць ўзроўню JanSport. І гэта адзінае, што трэба набыць да навучальнага года.

Калі вы не гатовыя купляць новы заплечнік, таксама ёсць выйсце. На днях са школы прыйшоў email з карыснымі датамі і нагадваннямі. У гэтым жа лісце асобны пункт: «Калі ваш школьнік мае патрэбу ў заплечніку, адпраўце адказам на гэты ліст запыт з указаннем імя і прозвішча дзіцяці, і ён атрымае адзін з заплечнікаў, падораных такой і такой фірмай».

І ніякіх убогіх поліэтыленавых касцюмаў. Ніякіх банкаўскіх крэдытаў «Збяры дзіця ў школу». Ніякіх тон непатрэбных папачак і вокладак.

Павялічыць выяву

На вакацыях мы праязджалі міма школы, Даня ўбачыў машыну дырэктара (на фота) і папрасіў зайсці to say hi.

Ніякага дзяжурнага hi мы не атрымалі.

Дырэктар кружыў Даню хвілін 40 па ўсёй школе, паказаў яму класы другой паралелі, новыя iPads і станцыю для іх масавай зарадкі. У сябе ў кабінеце распавёў гісторыі розных рэчаў, ад бейсбольнай біты ў куце і спартыўнага дыванка, да сваіх дзіцячых фатаграфій на сцяне і дыплома пачатковай школы, паказаў розныя прызы, якія можна будзе атрымаць у новым годзе за старанні ў вучобе.

Потым пасадзіў Даню за свой стол і папрасіў сфатаграфаваць, каб адправіць фота нашай настаўніцы. Яшчэ і мне яго даслаў. Як вы думаеце, маё дзіця пойдзе з задавальненнем у школу?» — цешыцца Вольга Кіндзель.

Апытанка

Вольга Кіндзель, facebook.com

0
Змiцер1963 / адказаць
09.08.2019 / 19:10
Я жыву ў МА, каля Бостану. Перад школай трэба было купляць некаторыя рэчы, долараў на 30 прыкладна. Але сацыялiзму ў ЗША няма, школа iснуе ў асноўным за мясцовыя падатакi, якiя зусiм не малыя i прапарцыянальныя кошту нерухомасцi. Раз у пару гадоў жыхары майго малога гарадку галасуюць - цi згодны яны павялiчыць падатак таму што школе патрэбна больш грошай. Заўсёды жыхары падтрымлiвалi такiя патрабаваннi, не было нi воднага выклюгэння. У вынiку школа - адна з найлепшых у штаце, i нерухомасць (якая належыць жыхарам) каштуе значна больш чым у горадах з дрэннымi школамi - шмат хто хоча купiць дом менавiта ў нашым гарадку! Я таксама выбраў яго дзякуючы добрым школам, i лiчу што не памылiўся. Вось такая арфметыка... Што яшчэ добрага ў школе? Кожны можа выбраць узровень на якiм жадае вучыцца (незалежна па кожным прадмеце), ад лёгкага да самага складанага. Таму ў кожным класе збiраюцца вучнi больш-менш аднаго ўзроўню.
0
Ladzimir / адказаць
11.08.2019 / 09:55
Мікола , Мікола, ей і не патрэбна нічога будаваць. Краіна пабудавала, а яна плаціць падаткі каб узровень усяго створанага падтрымліваць на такім ўзройні, альбо паднімаць яшчэ вышэй. Я мяркую такія ж справы і ў медыцыне, навуке, культуры і..... Бачна куды ідуць падаткі! Людзі жывуць, а не існуюць. На жаль такое ў нашай краіне немагчыма. Трэба змена ўлады, інакш нас зацягне яшчэ глыбей у багну жабрацтва, быдлізма і цемрашальства!
0
Максим Дизайнер / адказаць
12.08.2019 / 14:11
Змiцер1963 , Вот, прекрасный комментарий. Самое большое достоинство американской школы - профориентация. А не сборище преподавателей самодуров, как у нас, где каждый тянет одеяло на себя. И ориентир не на результат, а на удовлетворение амбиций домохозяек, хвастающихся оценками своих дитяток.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31