Знайсці
07.08.2019 / 09:57РусŁacБел

Азаранка — адзіная з беларусак прайшла ў другі круг у Таронта

Другая ракетка Беларусі Вікторыя Азаранка адолела італьянку Камілу Джорджы ў першым крузе турніру ў Таронта (прызавы фонд — 2,83 млн даляраў) — 6: 2, 6: 2. За васемнаццаць геймаў Віка нявымушана памылілася ўсяго пяць разоў, піша tut.by.

У пачатку першага сэта Каміла Джорджы (52 WTA) выйграла гейм на падачы і выканала зваротны брэйк, пасля чаго Вікторыя Азаранка (39 WTA) цалкам кантралявала ход матчу. З высокім адсоткам трапляння першым мячом у корт на падачы (68%) Віка атрымлівала перавагу ў розыгрышах і актыўна завяршыла дзесяць з іх. У сёмым гейме Віка зарабіла два схаваныя сетболы і на другім прымусіла суперніцу прабіць у сетку ў непрацяглай перастрэлцы. На першым сетболе беларуска падала на вылет — 6: 2.

На старце другой партыі дзяўчыны зноў абмяняліся брэйкамі. Затым Віка адарвалася ў ліку — 3: 1, а шосты гейм і зусім узяла «пад нуль» — 4: 2. У сёмым гейме на другім схаваным матчболе ў Вікі Каміла дапусціла двайную памылку. На матчболе у Азаранкі Джорджы рызыкавала ў розыгрышы і пасля выхаду ў зону хаўкорта прабіла ў аўт.

Вынік паядынку, які доўжыўся 1 гадзіну і 12 хвілін, — 6: 2, 6: 2 на карысць Азаранкі. З пачатку сезона Віка атрымала 21 перамогу, прычым 3 з іх — над гульцамі з топ-10, і пацярпела 15 паражэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930