Даслаць навіну
Знайсці
06.08.2019 / 23:22 18

Паглядзіце, якія яркія графіці ўпрыгожылі вуліцы Мінска ФОТЫ

У Мінску праходзіць чарговы фестываль Vulica Brasil, у рамках якога ў горадзе з'яўляюцца новыя муралы. Паглядзіце, як яны выглядаюць у працэсе стварэння.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

OSGEMEOS (45 гадоў, Сан-Паўлу, Бразілія)

Што малююць: «Жоўты гігант 2»

Дзе малююць: вул. Кастрычніцкая, 16

Арт-анёлы Vulica Brasil OSGEMEOS зноў вяртаюцца ў Мінск! На гэты раз са значнай мэтай: пакінуць сваяка Гіганту на бразільскай амбасадзе.

Густава i Атавiа Пандольфа лічацца аднымі з самых вядомых стрыт-артыстаў у свеце. Яны пачалі маляваць яшчэ ў далёкіх 80-х, калі аўтамабілі былі востравугольнымі, а хіп-хоп толькі олдскульным. Як і ў музыцы, веды пра вулічную культуру ў Бразіліі спачатку чэрпаліся са Штатаў, але праз некалькі гадоў мастакі не толькі выпрацавалі свой уласны стыль, але і паўплывалі на бразільскі стрыт-арт у цэлым, стаўшы сусветнымі зоркамі.

Іх персанажы — жоўтыя чалавечкі — прысутнічаюць на большасці работ блізнюкоў і даўно сталі іх своеасаблівым брэндам. У 2015 годзе OSGEMEOS ухуталі ў цёплыя абдымкі жоўтага чалавечка адну са сцен будынка бразільскай амбасады ў Менску. Сёлета яны нанеслі на мапу сваіх прац і выпешчаную Кастрычніцкую — гігант з’явіўся ў дворыку Ok16.

Павялічыць выяву

Alexei Antony (22 гады, Магілёў, Беларусь)

Што малюе: мурал «Гармонія»

Дзе малюе: вул. Кастрычніцкая, 16 к.20

Пачаў займацца вулічным мастацтвам з налепак, пасля захапіўся стэнсіламі, а далей перайшоў на адмысловы жывапіс: стаў запаўняць формы ўзорамі, што з часам перарасло ў аўтарскі стыль. Antony удзельнічае ў фестывале з 2014 года, асісціруе бразільскім мастакам, а сёлета прадставіць паўнавартасны аўтарскі мурал. Яго задумка — нейкі вобраз, які ёсць у кожным з нас, які адлюстроўвае гармонію, узаемадзеянне асобных элементаў у складанай сістэме.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Hyper (38 гадоў, Белу-Арызонты, Бразілія)

Што малюе: мурал «Kaapora»

Дзе малюе: вул. Кастрычніцкая, 16/3

Мастак, празорлівец і артыст, а таксама графіціст, татуіроўшчык, відэамэйкер, музыкант і рэгі-выканаўца. У сваіх працах Hyper спасылаецца на старажытныя культуры, карэнныя народы і іх веды, мастацтва і духоўнасць, сілу прыроды, пошук чалавечай прыроды, паразумення паміж людзьмі і гармоніі з сусветам, у якім мы жывём. Для Vulica Brasil ён задумаў мурал «Kaapora», што значыць «той, хто жыве ў лесе». Гэты мурал мастак захацеў стварыць у самым зялёным закутку Кастрычніцкай — па другі бок МЗКР каля ракі.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Bruno Big (39 гадоў, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія)

Што малюе: мурал «Даглядай свой сад»

Дзе малюе: вул. Кастрычніцкая, 16 к.3

Бруна — спецыяліст у галіне гісторыі мастацтваў. Адзін з яго самых знакавых праектаў — стварэнне серыі абразкоў культуры Бразіліі на кашулях нацыянальнай зборнай па футболу. У Менску Бруна створыць вялікі сад з прыгожым меседжам: «Сакрэт не ў тым, каб ганяцца за матылькамі, а ў тым, каб клапаціцца пра свой сад, і тады матылькі прыляцяць самі».

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Criola (29 гадоў, Рыа-дэ-Жанэйра/Белу-Арызонты, Бразілія)

Што малюе: мурал «Карані»

Дзе малюе: вул. Трасцянецкая, 11

Criola — гэта маніфест, ці як яна сябе называе, artivist. Для яе мастацтва — гэта сродак барацьбы за правы чорных жанчын. У сваіх працах яе цікавяць бразільская флора, культурная разнастайнасць, чорныя, індзейцы і гарадскія легенды. Яна цесна злучана з модай, адтуль яна дадае тэкстуры і ўзоры. Мастачка ўжо падарыла свае колеры Бразіліі, Партугаліі, Францыі, а зараз і Беларусі, дзе яна — першая жанчына-хэдлайнер фэсту з пачатку яго існавання.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Мастак з Ліды Яўгеній Мацюта «Covek» аформіў сцэну і чылаўт-зону міфалагічнымі персанажамі з казачнага саду.

Фоты: Надзеі Бужан. Інфармацыя з афіцыйнага сайта фестывалю.

0
vansop / адказаць
07.08.2019 / 15:59
гердзень, мяне так весяліць, калі тутэйшыя слепа пакланяюцца ўсяму замежнаму без разбору. Ёсць добрыя прыклады роспісаў ад замежнікаў.  
1
vansop / адказаць
07.08.2019 / 16:02
гоблін,Дзіўныя ў Вас густы. Вядома, лепш індзейцы, барацьба за правы чорных жанчын (у Беларусі!), роспісы прысвечаныя бразільскай прыродзе. Гэта ж найбольш актуальныя тэмы для краіны. 
4
хамса / адказаць
08.08.2019 / 08:55
сёння бачыла графици «Карані».. а у суботу збираюся з малым на Кастрычницкую
iндзеец ну вельми падабаецца)
незадаволеныя якасцю выканання (якая даволи неблагая),  не даваць графицистам маляваць? а як яны будуць падвышаць майстэрства? и.. няудалае графици можна ж замаляваць

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31