Знайсці
06.08.2019 / 20:27РусŁacБел

Беларусі ўдалося павысіць цану на прапампоўку расійскай нафты

Беларусь і Расія ўзгаднілі павышэнне тарыфу на транспарціроўку нафты па беларускай тэрыторыі на 3,7% з 1 верасня, паведамляе БелТА.

Падчас перагавораў бакі дамовіліся аб неабходнасці забеспячэння ААТ «Гомельтранснафта Дружба» аб'ёмаў выручкі ў памерах, якія прагназаваліся на 2019 год.

«Сёння ні расійскі, ні беларускі бок не могуць адназначна вызначыць аб'ёмы транспарціроўкі нафты ў IV квартале 2019 года, таму мы дамовіліся на першым этапе павысіць тарыфы на 3,7% і вярнуцца да гэтага пытання па выніках працы за год. Такім чынам, па выніках работы у 2019 годзе будзе праведзены аналіз сітуацыі з прапампоўкай нафты па беларускай частцы трубаправода і вызначаны памер далейшага змянення тарыфаў», — адзначылі ў Белнафтахіме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930