Знайсці
06.08.2019 / 20:028РусŁacБел

Гарадзенец ударыў жанчыну сякерай і ледзь не закапаў яе жыўцом

Гродзенская міліцыя шукае падазраванага ў здзяйсненні цяжкага злачынства, піша Hrodna.life.

Паводле версіі праваахоўнікаў, з 4 па 5 жніўня ён распіваў спіртное з сужыцелькай, завязалася сварка, і мужчына нанёс жанчыне шматлікія ўдары сякерай па галаве. Пасля гэтага выкапаў магілу ў чалавечы рост, але, відаць, зразумеў, што жанчына жывая, таму не стаў яе закопваць. Пацярпелай дапамаглі, а мужчыну пакуль што шукаюць.

Падазраваны — Зіноўчык Сяргей Мікалаевіч 1975 года нараджэння, на выгляд 40-45 гадоў, дзябёлы, валасы светлыя з сівізной, ёсць залысіны.

Апрануты: джемпер шэрага колеру, цёмна-сіні рукаў, з надпісам белага колеру фірмы «FILAA», паношаныя цёмныя джынсы, красоўкі чорнага колеру.

На правай кісці — татуіроўка з павуціннем.

Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930