Знайсці
06.08.2019 / 18:1714РусŁacБел

У сустаршыні БХД Георгія Дзмітрука ў ЗША загінуў пляменнік

Трагедыя адбылася 5 жніўня недалёка ад гарадка Лінкальн, штат Небраска.

Даніла Дзмітрук разам з жонкай. Фота перадаў Георгій Дзмітрук.

У Небрасцы 24-гадовы Даніла быў у гасцях у сям’і жонкі. Усе разам, сем чалавек, паехалі пакатацца на аўтамабілі «Хамер». За рулём быў 16-гадовы падлетак (у ЗША вучаніцкія правы выдаюць пачынаючы з 15 гадоў).

Ехалі на гравійцы, шафёр недасведчаны, не даў рады кіраванню. У выніку машыну занесла, яна перакулілася. Ніхто ў салоне не быў прышпілены рамянямі бяспекі. Усе засталіся жывыя, апроч Данілы.

Даніла — пляменнік палітыка і хрысціянскага верніка Георгія Дзмітрука, аднаго з сустаршынь Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Бацькі Данілы даўно пераехалі з Беларусі ў ЗША, жывуць у штаце Каларада. Даніла нарадзіўся ўжо ў Штатах. Ён вучыўся ў Каларадскім універсітэце на інжынера.

«Даніла быў актывістам у царкве, кіраўніком музычнай групы пры царкве, — расказвае Георгій Дзмітрук. — У яго засталася жонка і сын, якому адзін год. Гэта ў нас позна жэняцца, а там рана».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930